Папіломавірусы — род (сямейства) вірусаў.

Памеры вірыёна каля 55 нм. Размнажаюцца ў ядры клетак-гаспадароў. Большасць прадстаўнікоў валодаюць анкагеннымі ўласцівасцямі і выклікаюць дабраякасныя або злаякасныя пухліны (папіломы) чалавека, трусоў, кароў, аленяў, сабак, коней, авечак, пацукоў. Усе яны маюць відаспецыфічныя і некаторыя тыпаспецыфічныя антыгены. Не культывуюцца ў клетачных сістэмах. Вірус папіломы чалавека выяўляецца ў кератацытах у выглядзе эпісомы, 50-200 копій на пашкоджаную клетку. Працэсы прадуктыўнай інфекцыі і інтэграцыі не наглядаюцца.

Літаратура Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад.: А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9

Катэгорыя:Вірусы