Зярня́ — рака ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 43 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,8 м/км. Пачынаецца каля вёскі Бір, упадае ў Проню прыкладна за 1,5 км на ўсход ад вёскі Пералогі. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Каля ракі вёскі Бір, Вялікія Барадзенкі, Губіна, Сласцёны, Пералогі.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 г. Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г.

Катэгорыя:Рэкі Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Проні