Каро́ўчына — вадасховішча ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Касінка (прыток Басі), каля аграгарадка Кароўчына.
Вадасховішча створана ў 1981 годзе ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі і добраўпарадкавання тэрыторыі. Плошча паверхні вадасховішча 0,47 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,6 м, сярэдняя каля 3 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 1,42 млн м³. Плошча вадазбору 35 км². Ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 7,6 млн м³.
Літаратура
Спасылкі Могилёвская область. Таблица Е.1 — Общая характеристика водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Могилёвская область. Таблица Е.2 — Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ// Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Басейн Басі