Васіль Аляксеевіч Місюль (, вёска Іжа, Вілейскі раён — , Іст-Брансуік, Нью-Джэрсі, ЗША) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Германіі і ЗША.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Іжа ў 1889 годзе.
Настаўнічаў у Вілейцы і Мядзеле.
Быў відавочцам злачынстваў савецкіх улад у Вілейскай турме ў 1941 годзе.
Акруговы асветны афіцэр БКА падчас нямецкай акупацыі (ад 9 мая 1944 года).,
Ад 1944 у Германіі. З 1945 года знаходзіўся ў лагеры для перамешчаных асоб у брытанскай зоне акупацыі паблізу Браўншвайгу ў вёсцы Ватэнштэт (Wattenstedt). Камендант лагера Святаслаў Коўш. Ад утварэння ў лагеры пачатковай школы ў жніўні 1945 года працуе там настаўнікам. Кіраўнік школы Язэп Гладкі.Ян Максімюк. Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950). Беларускія лягеры перамяшчэнцаў у Заходняй Нямеччыне // Беларуская інтэрнэт-бібліятэка
У 1950 годзе эмігруе ў ЗША. Бярэ актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары. Член управы сабору святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне.Мікола Панькоў. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984) // Беларуская інтэрнэт-бібліятэка
Вядомы сваім выступам у 1954 годзе ў Кангрэсе ЗША са сведчаннямі злачынстваў савецкай улады ў Вілейскай турме ў 1941 годзе. ,
Сведчыць Васіль Місюль
Атрымаў амерыканскае грамадзянства 3 снежня 1957 года.Index to the Naturalization Petitions of the United States District Court for the Eastern District of New York, 1865—1957 // Пасведчанне аб натуралізацыі Васіля Місюля.
Пахаваны на беларускіх могілках святой Еўфрасінні ў Саўт-Рывер, ЗША.Saint Euphrosynia Cemetery South River, Middlesex County, New Jersey // Старонка беларускіх могілак святой Еўфрасінні ў сеціве.
Літаратура
Алег Гардзіенка Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) — Смаленск: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Бібліятэка Бацькаўшчыны 2009. — Кніга 16. — С. 110, 138, 150, 196. — 428 с. — 300 экз.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны