А́лэксандрс Ца́ўня (; нар. , , Латвійская ССР) — латвійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Латвіі (2007—2015). У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе «Елгавы».

Кар’ера «Сконта» Алэксандрс Цаўня з’яўляецца выхаванцам даўгаўпілскай ДЮСШ і рыжскага «Сконта». За моладзевы склад апошняга ён выступаў да канца 2005 года. У студзені 2006 года ён далучыўся да каманды першага латышскага дывізіёна «Алімп». У маі таго ж года вярнуўся ў «Сконта», за які правёў 10 матчаў і забіў два галы ў другой палове чэмпіянату краіны. Ужо ў наступным сезоне Цаўня стаў іграком асноўнага складу клуба. У студзені 2009 года Алэксандрс быў арандаваны англійскім клубам «Уотфард» выступалі ў чэмпіянаце футбольнай лігі. Па заканчэнні арэнды футбаліст вярнуўся ў «Сконта». Летам 2010 года футбаліст знаходзіўся на праглядзе ў англійскім клубе «Блэкпул»Александр Цауня на просмотре в «Блэкпуле». kulichki.com, аднак «прыморцаў» ён не падышоў.

ЦСКА Масква У студзені 2011 года Цаўня правёў перадсезонны збор з маскоўскім ЦСКА, паводле выніках якога быў арандаваны на паўгода з правам выкупуЦауня перешёл в ЦСКА . championat.ru. Дэбют у ЦСКА адбыўся 17 лютага 2011 года ў матчы Лігі Еўропы супраць грэчаскага клуба ПАОК. 27 чэрвеня Алэксандрс падпісаў афіцыйны кантракт з ЦСКА тэрмінам на пяць гадоў. З 2013 год стаў рэдка з’яўляцца ў складзе армейцаў з-за траўм. У студзені 2017 года пагадненне з маскоўскім клубам было разарванаЦСКА расторг контракт с Цауней. by.tribuna.com.

Вяртанне ў Латвію 31 сакавіка 2017 года стала вядома пра падпісанне Цаўням кантракта з латвійскім РФШЦауня продолжит карьеру в Рижской футбольной школе. sports.ru. Аднак, у складзе каманды правёў толькі два матчы.

У 2018 годзе далучыўся да юрмальскага «Спартака» ў якасці гуляючага трэнера, аднак на поле ўжо не выхадзіў. У снежні 2018 года перайшоў у «Елгаву»Александр Цауня присоединился к "Елгаве" и не оставляет надежд вернуться на поле. delfi.lv.

Міжнародная кар’ера У нацыянальную зборную Латвіі Цаўня ўпершыню быў выкліканы ў 2007 годзе. Дэбют адбыўся ў 2008 годзе.

Дасягненні «Сконта» Чэмпіён Латвіі: 2010

ЦСКА Чэмпіён Расіі (3): 2013, 2014, 2016 Уладальнік Кубка Расіі (2): 2011, 2013

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Латвіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Латвіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рыжская футбольная школа Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Сконта Катэгорыя:Ігракі ФК Алімп Рыга Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Латвіі