Лапа́цішкі (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагародзенскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захаад ад Воранава, 14 км ад станцыі Бастуны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашаы Бастуны—Радунь. Забудавана дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя У 1529 годзе ў Радунскім павеце існавала сядзіба, уласнасць Міхаіла Лапаты. У 1567 годзе ўласнасць Лідскага зямяніна Сцяпана Лапаты, які ставіў у войска 2 кані.
Вёска Лапацішкі паблізу Пагародна згадваецца ў вопісе парафій Лідскага дэканату 1784 года, уласнасць польнага гетмана літоўскага Людвіка Тышкевіча.
У 2-й пал. XIX ст. вёска ў Аляксандраўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, уладанне графа М. Патоцкага.
З 1921 года ў Польшчы.
Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 11-25 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 242.
З 1939 года ў БССР.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пагародзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна