Дуброўнік (), гістарычная назва Рагуза () — горад у Далмацыі, у паўднёвай частцы Харватыі, на адрыятычным узбярэжжы. Дуброўнік — адміністрацыйны цэнтр жупаніі Дуброўнік-Нерэтва, знакаміты міжнародны курорт, буйны марскі порт.
Дуброўнік — старажытны горад з багатай гісторыяй. Спачатку ў Сярэднявеччы росквіту горада спрыяў марскі гандаль, што дазволіла Дуброўніцкай рэспубліцы стаць адзіным горадам-дзяржавай ва ўсходняй Адрыятыцы, здольным сапернічаць з Венецыяй. Дзякуючы свайму багаццю і ўмелай дыпламатыі, горад актыўна развіваўся на працягу XV і XVI стагоддзяў. У Дуброўніку квітнелі мастацтва і навука, горад стаў адным з цэнтраў развіцця харвацкай мовы і культуры, доўгі час у Дуброўніку актыўна выкарыстоўвалася цяпер вымерлая далмацінская мова. Пакаленні мінулага пакінулі ў Дуброўніку вялікую архітэктурную спадчыну, што ў спалучэнні з прыгажосцямі мясцовай прыроды прывяло да таго, што горад завуць «Жамчужынай Адрыятыкі».
Вядомыя асобы Іван Буніч Вучыч Мілаван Глішыч Іван Гундуліч Марын Држыч
Гл. таксама Рака Трэбішніца
Спасылкі Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя:Славутасці Харватыі Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Харватыі Катэгорыя:Сусветная спадчына — каталіцызм Катэгорыя:Парты Адрыятычнага мора