PESA (ПЭ́СA, ) — польскі канцэрн, які спецыялізуецца на вытворчасці цягнікоў, вагонаў, трамваяў і іх мадэрнізацыі. Штаб-кватэра і асноўная вытворчасць размяшчаецца ў горадзе Быдгашч.

Мае сумесны праект з ААТ "Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш» па вытворчасці рэйкавых аўтобусаў-цягнікоў малой умяшчальнасці, прызначаных для ўчасткаў з нізкім узроўнем пасажырапатоку. Плануецца, што аднавагонныя дызель-цягнікі (рэйкавыя аўтобусы) пачнуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы вясной 2012 года.

На сёння рэйкавыя аўтобусы PESA 620M працуюць ва Украіне (10 саставаў) і ў Літве (12 саставаў).

Галерэя

Спасылкі

PESA Афіцыйны сайт PESA Наша ніва: «Рэйкавыя аўтобусы пачнуць курсіраваць па чыгунцы ўжо вясной 2012» PESA powraca na rynek białoruski

Катэгорыя:Кампаніі Польшчы Катэгорыя:Чыгуначнае машынабудаванне Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Быдгашч Катэгорыя:Вытворцы трамваяў