ISSN ( — Міжнародны стандартны серыйны нумар) — васьмізначны нумар, які выкарыстоўваецца для ўнікальнай ідэнтыфікацыі перыядычнага выдання (часопіса, газеты, бюлетэня і г.д.).
ISSN дапамагае адрозніваць выданні з аднолькавымі назвамі. Коды выкарыстоўваюцца пры замове, каталагізацыі, міжбібліятэчным абанеменце і іншых працэсах, звязаных з серыйнай літаратурай.
Гісторыя і стандартызацыя Сістэма ISSN была ўпершыню распрацавана як міжнародны стандарт Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO) у 1971 годзе і апублікавана як ISO 3297 у 1975 годзе. За падтрыманне стандарту адказвае падкамітэт ISO TC 46/SC 9.
Коды ISSN прысвойваюцца сеткай Нацыянальных цэнтраў ISSN, якія звычайна знаходзяцца ў нацыянальных бібліятэках і каардынуюцца Міжнародным цэнтрам ISSN у Парыжы. Міжнародны цэнтр — гэта міжурадавая арганізацыя, створаная ў 1974 годзе па пагадненні паміж ЮНЕСКА і ўрадам Францыі.
Тыпы ISSN Калі перыядычнае выданне з аднолькавым зместам публікуецца больш чым на адным тыпе носьбіта, кожнаму тыпу носьбіта прысвойваецца асобны ISSN. Напрыклад, многія серыялы публікуюцца як у друкаваным, так і ў электронным выглядзе. Сістэма ISSN адносіць гэтыя тыпы да: Друкаваны ISSN (p-ISSN — print ISSN); Электронны ISSN (e-ISSN — electronic ISSN).
Акрамя таго, паводле стандарту ISO 3297:2007, кожнаму серыялу ў сістэме прысвойваецца звязальны ISSN (ISSN-L — linking ISSN). Гэта унікальны ідэнтыфікатар для ўсіх версій серыяла, якія змяшчаюць аднолькавы кантэнт на розных носьбітах. Як правіла, ён супадае з ISSN першага апублікаванага носьбіта (звычайна друкаванага).
Фармат кода Фармат ISSN уяўляе сабой васьмізначны код, падзелены злучком на два чатырохзначныя лікі. Апошняя лічба, якая можа быць ад 0 да 9 або X, з’яўляецца кантрольнай лічбай.
Напрыклад, ISSN часопіса Hearing Research — 0378-5955, дзе апошняя 5 — кантрольная лічба. Каб вылічыць кантрольную лічбу, выкарыстоўваецца наступны алгарытм:
Кожная з першых сямі лічбаў ISSN памнажаецца на яе пазіцыю ў ліку, лічачы справа (8, 7, 6, 5, 4, 3, 2).
Затым вылічваецца астача ад дзялення гэтай сумы на 11:
Калі астача роўная 0, кантрольная лічба роўная 0. У адваротным выпадку астача аднімаецца ад 11:
Такім чынам, кантрольная лічба роўная 5. Калі вынік роўны 10, кантрольная лічба пазначаецца як вялікая літара X.
Параўнанне з іншымі ідэнтыфікатарамі ISSN і ISBN падобныя па канцэпцыі, але ISBN прысвойваецца асобным кнігам. ISBN можа быць прысвоены асобным выпускам серыі ў дадатак да кода ISSN для серыі ў цэлым. У адрозненне ад ISBN, ISSN з’яўляецца ананімным ідэнтыфікатарам, звязаным з назвай перыядычнага выдання, і не змяшчае інфармацыі пра выдаўца ці яго месцазнаходжанне. Па гэтай прычыне новы ISSN прысвойваецца выданню кожны раз, калі яно істотна змяняе назву.
Гл. таксама Міжнародны стандартный кніжны нумар (ISBN) CODEN WorldCat
Крыніцы
Спасылкі
Міжнародны цэнтр ISSN Партал ISSN
Катэгорыя:Унікальныя ідэнтыфікатары Катэгорыя:Стандарты ISO Катэгорыя:Бібліятэчная справа Катэгорыя:Серыйныя нумары Катэгорыя:Стандартызацыя Катэгорыя:Перыядычныя выданні