Стары́ Дво́рац (, ) — аграгарадок у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бераставіцкага сельсавета.
Геаграфія За 12 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца, за 52 км ад Гродна, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск—Алекшыцы.
Гісторыя Да 2013 года Стары Дворац уваходзіў у склад Пархімаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области .
Насельніцтва 2001 год — 481 жыхар, 149 двароў.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Славутасці Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння «Старадаўняя паркавая сядзіба „Стары Палац“» (за 8,0 км на паўночны ўсход ад г. п. Вялікая Бераставіца, у а/г Стары Дворац).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бераставіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бераставіцкага раёна