Адэская вобласць () — вобласць на поўдні Украіны. На поўначы мяжуе з Вінніцкай і Кіраваградскай, на ўсходзе — з Мікалаеўскай вобласцю, на захадзе — з Малдовай (у тым ліку Прыднястроўем), на паўднёвым захадзе — з Румыніяй.
Прырода
Першапачаткова на тэрыторыі Адэскай вобласці пераважную большасць меў стэпавы ландшафт. У цяперашні час пераважная большасць гэтых стэпаў разараныя і выкарыстоўваецца для земляробства. На поўначы вобласці захаваліся невялікія дубровы (дуб звычайны, бук, ясень, ліпа). На тэрыторыі вобласці шмат ветраахоўных палос (больш 25 тыс. га), высаджаных з акацый, абрыкоса, клёна і інш.
Памятныя мясціны На тэрыторыі Адэскай вобласці захавалася мноства праваслаўных, мусульманскіх, каталіцкіх, іудзейскіх і іншых культавых будынкаў ХIII—ХХ стагоддзяў. Тут можна палюбавацца ўнікальнымі адзінкавымі абароннымі (ХIII—ХV стст.) і палацавымі (XIX ст.) комплексамі архітэктурных будынкаў. Да нашых дзён захаваліся архітэктурныя помнікі грамадзянскага прызначэння (асабнякі, адміністрацыйныя будынкі і будынкі вучэбных і лячэбных устаноў), шырока распаўсюджаныя ваенныя і грамадзянскія, у тым ліку і персанальныя манументы XIX—XX стагоддзяў. Выдатна захавалася Белгарад-Днястроўская крэпасць.
У вобласці знаходзіцца буйны Дунайскі біясферны запаведнік і разнастайныя прыродныя аб’екты з іншым ахоўным статутам.
У 1917—1920 гадах у Адэсе жыў і працаваў беларускі навуковец і грамадскі дзеяч С. М. Некрашэвіч.
Эканоміка
Прамысловасць У структуры прамысловай вытворчасці рэгіёна найбольшую ўдзельную вагу маюць харчовая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, машынабудаванне. Адмысловае развіццё атрымала станкабудаўнічая галіна. Яна прадстаўленая прадпрыемствамі па вытворчасці металарэзных станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання.
Сельская гаспадарка Прыродныя ўмовы Адэскай вобласці спрыяльныя для вырошчвання азімай пшаніцы, кукурузы, проса, ячменю, сланечніка. У паўночнай і цэнтральнай частках вобласці можна вырошчваюць цукровыя буракі, у паўднёвай — вінаград.
Транспарт
Чыгуначны транспарт Адэская вобласць мае сетку чыгунак, якой кіруе Адэская чыгунка. Таксама ў вобласці ёсць лініі вузкакалейных чыгунак.
Агульныя звесткі
Адміністрацыйны цэнтр Адэскай вобласці — горад Адэса.
Лік адміністрацыйных адзінак, рад і населеных пунктаў вобласці: раёнаў — 7; раёнаў у гарадах — 4; населеных пунктаў — 1188, у тым ліку: сельскіх — 1136; гарадскіх — 52, у тым ліку: пасёлкаў гарадскога тыпу — 33; гарадоў — 19, у тым ліку: гарадоў абласнога значэння — 7; гарадоў раённага значэння — 12; тэрытарыяльных грамад — 91Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей, у тым ліку: вясковых грамад — 47; пасялковых грамад — 24; гарадскіх грамад — 19.
Вядомыя асобы Аляксей Віктаравіч Пуцыкін Павел Навумавіч Беркаў
Спасылкі Партал выканаўчай улады Адэскай вобласці
Катэгорыя:Вобласці Украіны