Дубо́к () — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца над ракой Віліяй. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.

Гісторыя У лясах уздоўж берагоў Віліі тут захавалася шмат старадаўніх курганоў.

Калі ў час Першай сусветнай вайны быў разабраны касцёл Маці Божай Балеснай у вёсцы Пастарыні, пасля вайны святыню адбудавалі на левым беразе Віліі, на старадаўнім кургане, каля фальварка Дубок. У 1929 г. новая капліца была асвечана пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі. У 1930-я гады каля Віліі былі ўсталяваны сем стацый Маці Божай Балеснай.

Славутасці Капліца Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Капліца «Крыніца ля багіні». Капліца-пахавальня. Брама.

Крыніцы

Спасылкі

radzima.org

Катэгорыя:Гервяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна