Пасе́лічы (, ) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Паселіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы ўсход ад Хойнікаў, за 111 км ад Гомеля, за 3 км ад аўтамабільнай дарогі .
Гісторыя Карона Каралеўства Польскага Вёска ці не ўпершыню згадана ў падатковым рэестры Кіеўскай зямлі на 1581 год як слабада Паселічы (Poselnicze) Астраглядаўскага маёнтка пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага. З яе пяці дымоў асадных сялян выбіралася па 15 грошаў, з двух агароднікаў, у залежнасці ад акалічнасцяў, — па 4-6 грошаў, з аднаго каморніка — 2 грошы падаткуŹródła dziejowe (далей ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 37. Ад гэтага часу і да рэформеннага ўжо ў Расійскай імперыі перыяду Паселічы належалі тым самым уладальнікам, што і Астраглядавічы з Хойнікамі, г. зн. пасля Харлінскіх — Мікалаю Абрамовічу (Абрагамовічу), Максіміліяну Бжазоўскаму, князям Шуйскім, сямейству ПрозараўБельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18.
27 снежня 1586 г. Шчасны Харлінскі выступіў з судовым пратэстам да ўдавы княгіні Аляксандравай Вішнявецкай за гвалтоўнае насланне людзей на добра Астраглядавічы, Хойнікі, Багушы, Паселічы, а падданых тамтэйшых дзедзічных з жонкамі і дзецьмі, з усімі хатнімі рэчамі забранне і ў добрах сваіх Брагінскіх пасяленнеArchiwum Główny Akt Dawnych. Warszawa (далей AGAD. APiJ). Archiwum Prozorów i Jelskich. Sygn. 1. S. 6. 12 ліпеня 1594 г. пан падкаморы Ш. Харлінскі падаў скаргу ў суд на князя Вішнявецкага за напад узброеных людзей яго Брагінскай воласці на grunt własny Posielicki, за жорсткае збіццё пастуха пры статку быўшага, забранне да колькіх соцень галоў быдла і сена з сенажацяўAGAD. APiJ. S. 11.
26 чэрвеня 1600 г. пан падкаморы нарэшце адпісаў Астраглядаўскі двор з прыселкамі, 13 сёл, сярод якіх Паселічы (Poseliczy), 1 слабаду, частку пляцаў у Кіеве свайму сыну пану Мікалаю Харлінскаму. 12 чэрвеня 1618 года пан Мікалай Харлінскі паклікаў у суд панства Гальшку з Гулевічаў і Міхала Лозкаў за тое што іх падданыя з маёнтку Загалле забралі валоў з грунту Азярышча, што да вёскі Паселічы належаў, ды ўвялі іх да добраў Рожава. 7 чэрвеня 1623 года удава Гальшка Харлінская судзілася з панамі Станіславам, Юрыем і астатнімі Харлінскімі, родзічамі мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі), вёскі Хойнікі, Стралічаў, Паселічы, Малішаў (яшчэ названыя 18 паселішчаў, акрамя «іншых вёсак і прыселкаў»)ŹD. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 60, 281, 637.
У 1627 годзе пані Гальшка (Гелена) Харлінская склала тэстамент, паводле якога добра Астраглядавічы пераходзілі да ваяводзіча смаленскага Мікалая АбрагамовічаAGAD. APiJ. S. 56, жанатага з яе дачкой Евай. У 1628 годзе пан М. Абрагамовіч z Posielicz, з шасці дымоў (×6 — каля 36 жыхароў) мусіў плаціць па тры злотыяАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 396—397.
Іншая сітуацыя склалася да канца XVII стагоддзя. Вельмі верагодна, што і жыхары Паселічаў былі ў ліку тых 77 дымоў (прыкладна 462 чалавекі) Хойніцкага маёнтка князя Канстанціна Яна Шуйскага, якія паводле звестак на восень 1686 года з-за гвалту як ад казакоў, так і ад жаўнераў урадавых войскаў, адыйшлі ў іншыя, больш спакойныя мясціны. Таму на 1698 год у былой вёсцы Паселічы існаваў адзін толькі двор; гаспадар яго, прыгонны Wasila Siniaka syn выплачваў дзедзічнаму ўладальніку князю Дамініку, сыну Канстанціна, Шуйскаму ў асобе адміністратара пана Зыгмунта Шукшты чынш у 5 злотых і дзякла. Паводле рэвізіі 1716 і інвентара 1721 года, калі добра вярталіся ад пасэсара (арандатара) ксяндза-біскупа Юзафата Парышэвіча сыну нябожчыка князя Дамініка князю Мікалаю Шуйскаму, зямлю на хутары Паселічы мелі пакуль яшчэ вольны селянін Лукіян і пан Віслаух, якія z gruntu плацілі ў тыя гады адпаведна па 20 і 25 злотыхНГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 125адв., 130адв., 140. Тарыф падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства на 1734 год засведчыў прыналежнасць Паселічаў да маёнтка Хойнікі князя Ігнацыя, сына Дамініка, ШуйскагаТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286.
Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Паселічы былі сярод вёсак, частка жыхароў якіх (з ліку шляхты і яе службы) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. У 1754 годзе з 15 двароў (каля 90 жыхароў) вёскі Паселічы Хойніцкага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 2 злотых і 9 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 9 злотых і 8 грошаўТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191. Працягваліся памежныя канфлікты. 14 ліпеня 1763 года пасэсар паселіцкі і рашаўскі пан Рафальскі засведчыў у Оўруцкім гродскім судзе, што людзі пана Міхала Ракіцкага, уладальніка маёнтка Брагін, і яго сваяка маршалка мазырскага Рафала Аскеркі збілі ды ўсяляк мардавалі падданага ўладальнікаў Хойніцкага маёнтка князёў Шуйскіх, які высякаў дрэвы «na wlasnym gruncie y lesie Posielickiem»AGAD. APiJ. S. 73.
Паводле перапісаў яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў у Паселічах налічвалася адпаведна 7, 2 і 4 чалавекі (głowy), плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Хойніцкага кагалаАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710. Пэўна, на колькасць яўрэяў у вёсцы не магла не паўплываць Каліеўшчына 1768 года, што была апошнім і наймацнейшым уздымам гайдамацкага руху ва Украіне.
Расійская імперыя У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Паселічы апынуліся ў межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 годзе ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. У крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вёска Паселічы згаданая сярод уладанняў пана Людвіка Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе (з князёў Шуйскіх) Прозаравай, спадчыннай іх уладальніцыПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71.
2 лютага 1807 года фальварак Паселічы з вёскамі Паселічы і Малішаў аддадзены ў пажыццёвую арэнду пані Караліне Крушэўскай за штогадовую выплату 9 800 польскіх злотых пры ўмове, што ў выпадку смерці пані Людвікі Прозар тая арэнда будзе спыненаAGAD. APiJ. Sygn. 14. S. 8.
Паводле інвентара, складзенага 10 снежня 1844 года, вёска і фальварак Паселічы былі ў складзе маёнтка Хойнікі пана Уладзіслава, сына Караля, ПрозараНГАб. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1475. А. 1-105. Згодна з энцыклапедыяй «Гарады і вёскі Беларусі», на 1850 год налічвалася 22 двары. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 154 жыхары абодвух полаў з вёскі Паселічы былі прыхаджанамі Хойніцкай Свята-Пакроўскай царквы, 2 асобы з фальварка з'яўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 666.
У парэформенны час Паселічы ў Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года тут налічвалася 91 мужчынская душа з сялян-уласнікаў, прыпісаных да Паселіцкага сельскага таварыства, трое аднадворцаў, прыпісаных да воласціСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. – Минск, 1870. Л. 68об.. Паводле звестак на 1876 і 1879 гады, Паселічы заставаліся ў прыходзе Хойніцкай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 140. Са снежня 1887 года тут працавала «школа грамотности», дзеля чаго сельскае таварыства пастанавіла ахвяраваць 30 рублёў і забяспечыць ацяпленне і асвятленне будынкаМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1888. № 9. С. 257, 260. Перапіс 1897 года засведчыў наяўнасць 60 двароў, 396 жыхароў, капліцы, школы граматы, хлебазапаснай крамы. Працягваў існаваць і фальварак. У 1909 годзе ў вёсцы Паселічы налічвалася 58 двароў, 386 жыхароў, побач аднаіменны хутар (фальварак) з адным дваром і 32 жыхараміСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 162.
Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Паселічы ў складзе Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Згодна з дакументам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 года ў Паселічах працавала школа першай ступені (г. зн. пачатковая) з 85 вучняміДзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19.
З 8 снежня 1926 года вёска — цэнтр Паселіцкага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі БССР. У 1929 годзе арганізаваны калгас «3-ці год пяцігодкі», працавала кузня. У 1930 годзе 119 двароў, 651 жыхар. З 20 лютага 1938 года ў Палескай (цэнтр у Мазыры) вобласці. 60 вяскоўцаў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. З 8 студзеня 1954 года Паселічы — у складзе Гомельскай вобласці. На 1955/56 навучальны год (відавочна, ужо і раней) існавала беларускамоўная сярэдняя школаЗанальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 12 (аркуш без нумарацыі).
Паводле перапісу 1959 года, у вёсцы налічвалася 559 жыхароў. Цэнтральная сядзіба калгаса «Світанне».
Насельніцтва 2000 год — 312 жыхароў у 111 дварах.
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паселіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Хойніцкага раёна