Патэры Тваштара () — актыўны вулканічны рэгіён на спадарожніку Юпітэра Іо, дыяметрам 306 км, размешчаны каля яго паўночнага полюсу, на паўночным захадзе вобласці Халіб. Складаецца з шэрагу патэр (вулканічных кратараў няправільнай формы). Названы па імі Тваштара, індуісцкага бога кавалёў.
thumb|left|350px|Два здымкі, зробленыя КА «Галілеа» ў лістападзе 1999 і лютым 2000 года, якія паказваюць рух патоку лавы. Бачная завеса з лавы, якая вывяргаецца з малой патэры ў цэнтры здымка, і лававае возера, якое вывяргаецца з буйнейшай патэры наверсе. На працягу некалькіх гадоў патэры Тваштара даследаваліся касмічным апаратам «Галілеа». У гэты перыяд было бачна, як з адной патэры вывергнулася лававая завеса даўжынёй 25 км і вышынёй 1—2 км, з найбуйнейшай патэры вывергнулася гарачая сілікатная лава, і нарэшце вырваўся газавы фантан, які падняўся над паверхняй спадарожніка на 385 км і накрыў тэрыторыю радыусам у 700 км.
Вывяржэнне на Тваштары 26 лютага 2007 года было сфатаграфавана КА «Новыя гарызонты», які пралятаў міма Юпітэра на шляху да Плутона. Здымак паказаў велізарны (вышынёй 330 км) фантан з вулкана, з пакуль што нерастлумачанай валакністай структурай, выразна бачнай на прасвет у прамянях СонцаMission Photos: An Eruption on Io (New Horizons) Retrieved on February 28, 2007..
Гл. таксама Вулканізм на Іо Спіс вулканаў Іо
Крыніцы
Спасылкі
«Volcanic Activity at Tvashtar Catena, Io», Lunar and Planetary Science XXXV (2004)
Катэгорыя:Вулканы паводле алфавіта Катэгорыя:Вулканы Іо Катэгорыя:Актыўныя вулканы Т