Дво́рышча (, ) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Хойнікі, за 109 км ад Гомеля, каля Кажушкаўскага канала.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага Упершыню паселішча згаданае ў судовым акце ад 30 сакавіка 1590 года. Гэта пратэст, заяўлены ў Кіеўскім гродскім судзе панам кіеўскім падкаморым Шчасным Харлінскім на адрас князя Аляксандра Вішнявецкага, старосты чаркаскага, і губернатара яго Брагінскага маёнтка Кірыяна Вайніловіча за насланне падданых брагінскіх на вёскі Дворышча і Стралічаў, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, збіццё і калечанне людзей, забранне коней і быдла, пашкоджанне камораў, учыненне розных гвалтаўArchiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 8. Ад гэтага часу і да рэформеннага ўжо ў Расійскай імперыі перыяду Дворышча належала тым самым , што і Астраглядавічы з Хойнікамі, г. зн. пасля Харлінскіх — Мікалаю Абрамовічу (Абрагамовічу), Максіміліяну Бжазоўскаму, князям Шуйскім, сямейству ПрозараўБельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18.

20 чэрвеня 1600 года Шчасны Харлінскі выдаў свайму сыну Мікалаю zapis wieczysty, 26 чэрвеня ў Люблінскім трыбунале прызнаны, на добры ў Кіеўскім ваяводстве Кароны Польскай: двор Астраглядавічы з прыналежнымі да яго «прыселкамі» — сёламі Астраглядавічы, Хойнікі, Дворышча, Храпкаў і яшчэ дзевяцю паселішчамі, а таксама на двор і частку з сямі пляцаў у КіевеŹródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 60; AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 46 — 47. Пры размежаванні Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага і Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага ў снежні 1621 — студзені 1622 гадоў сёлы Дворышча, Храпкаў, Навасёлкі, мястэчка і вёску Хойнікі, сяло Вялікі Бор пана Мікалая Харлінскага паны камісары згодна запісалі прыналежнымі да ваяводства КіеўскагаŹD. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Dział I-szy. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97; Крикун Н. Г. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992. С. 142—145..

У судовым дэкрэце ад 7 чэрвеня 1623 года ўдава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родных братоў і сваякоў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі), вёскі Хойнікі, Дворышча, Храпкаў, Руднае, Стралічаў, Паселічы, МалішаўŹD. T. XXI. S. 637. Згодна з тарыфам падымнага падатку, у 1628 годзе з 8 дымоў дымоў (×6 — каля 48 жыхароў) застаўных вёсак Дворышча і Навасёлкі пан Зыгмунт Копець мусіў плаціць па тры злотыя — усяго 24 зл.Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 397. 8 ліпеня 1631 года запісам у актах Кіеўскага земскага суда нарэшце засведчана пагадненне на саступку часткі Астраглядаўскіх добраў Шчасным, сынам Станіслава, Харлінскім пану Лукашу Мадлішэўскаму, новаму мужу ўдавы Гальшкі, за суму ў 60 000 польскіх злотых. Сярод паселішчаў у дакуменце названае і ДворышчаAGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 59. У 1637 годзе М. Абрамовіч за плату ў 12 000 злотых перадаў фальварак і сяло Руднае ды сёлы Дворышча і Навасёлкі на тры гады ў карыстанне зямяніну Стэфану ВоўкуSumariusz Metryki Koronnej. Księga wpisów MK184 z Archiwum Głównego Akt Dawnych [Electronic resource] / Oprac. Janusz Dąbrowski. № 62 – Mode of access: .

Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства 1683 года, з дымоў вёскі Дворышча Хойніцкай воласці князя Шуйскага выплачвалася 3 злотыхАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 488—489, 505. На 1698 год, як вынікае з інвентара маёнтка Хойнікі, перададзенага князем Дамінікам Шуйскім, берасцейскім харунжым, у кіраванне пану Зыгмунту Шукшце, у Дворышчы было 12 двароў. 6 днём лютага 1711 года датаваная судовая скарга шляхцічаў Аляксандра і Базыля Нячай-Грузевічаў на князя Дамініка Шуйскага за жорсткае збіццё яго людзьмі падаўцаў скаргі і іх сялянаў пры наездзе і захопе ў пацярпелых вёсак Дворышча, Навасёлкі і ХрапкаўОписи актовых книг Киевского центрального архива (далей: Описи). — № 28 / Сост. И. Каманин — Киев, 1883. С. 7. У рэвізіі года 1716-га сказана, што з 28 двароў цяглых і 4 агароднікаў у Дворышчы за папярэднюю пасэсію скарбнік берасцейскі Станіслаў Шуйскі выбраў 205 злотых. 25 лютага 1719 года, як і пастанавіў раней Жытомірскі гродскі суд, адбылася часовая перадача вёскі Дворышча і фальварка пры сяле Храпкаў, прыналежных князю Д. Шуйскаму, але арандаваных валоскім біскупам Юзафатам Парышэвічам, спадчыннікам чарнігаўскага падкаморага Канстанціна ЗалескагаОписи. — № 34 / Сост. А. И. Савенко — Киев, 1906. С. 6. Згодна з інвентаром 1721 года, калі абцяжараны даўгамі маёнтак ад біскупа Юзафата Парышэвіча перайшоў дзедзічнаму ўладальніку князю Мікалаю Шуйскаму, харунжычу берасцейскаму, з 30 двароў вёскі Дворышча, акрамя дзякла, выплачвалася чыншу 132 злотых. Паншчыну адпрацоўвалі «iako na włokach» ад Вялікадня (Wielkiej Nocy) да св. Міхайлы па тры дні, ад Міхайлы да Вялікадня па два дні, гвалты адбывалі, грэблі масцілі, з падводамі ездзілі або грашыма адкупаліся, «быдла рагатага і нерагатага», птушку, як і збожжа ярыннага давалі. плацілі па 4 з паловай грошы «dobrej monety» з кожнага вулею. Прозвішчы жыхароў: Якун (Якуненка), Пінчук, Іванчанка, Піліпенка, Белаш, Брыцько, Сцепаненка, Мікуленка, Мошанка (Мошчанка), Керус, Лобан, Дземідзенка, Сяменчанка, Лешчанка, Аўсянік, Ціток, Гладзенка, Сіроценка (Сіраценка)НГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 119, 120, 123, 124, 124адв., 131, 140адв., 143адв..

У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1734 года сказана, што вёска Дворышча ў складзе Хойніцкай воласці належала князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасцейскамуТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285. Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Дворышча было сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (з ліку шляхты і яе службы) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканата Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. У 1754 годзе з 47 двароў (×6 — прыкладна 282 жыхары) вёскі Дворышча Хойніцкага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 7 злотых і 9 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 29 злотых і 6 грошаўТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. / Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192.

Згодна з перапісамі яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў, у Дворышчы пражывалі адпаведна 5, 5 і 3 чалавекі (głowy), плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Хойніцкага кагалаАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710.

Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дворышча — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182.

Згодна з рэвізіяй 1795 года, у Дворышчы налічвалася 83 двары, у якіх жылі 305 мужчын і 292 жанчыны з людзей прыгоннага стану. Вёска з дваром Юзафавым была аддадзена панамі Прозарамі ў трохгадовую арэнду братам Мацею, рэчыцкаму павятоваму ротмістру, і Феліксу, рэгенту, Ястржэмбскім за 1 500 чырвоных злотых, пачынаючы з 2 красавіка 1794 годаНГАБ. Ф. 333. Воп.9. Спр. 59. А. 246—260; Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 72.

У спісе рэкрутаў Мінскай губерні, якія загінулі або памерлі на вайсковай службе ў 1808—1815 гадах, знойдзеным у НГАБ гісторыкам Уладзімірам Лякіным, сярод тых, хто загінуў у Барадзінскай бітве 26 жніўня 1812 года, названы грэнадзёр Сібірскага палка Арцём Навумаў Мельнік з вёскі Дворышча, прыгонны абозных ПрозараўВ. Лякин. Наши земляки на Бородинском поле.

Інвентар Юзафаўскага (Езапоўскага) маёнтка 1844 года засведчыў прыналежнасць Дворышча пану Юзафу, сыну Караля, ПрозаруНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 2 і наст.. У энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» сказана, што на 1850 год у вёсцы было 80 двароў, 520 жыхароў. «Список населённых мест Минской губернии на 1857 год» паказвае прыналежнасць 522 жыхароў Дворышча да прыходу Загальскай Свята-Троіцкай царквыРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 708.

У парэформенны перыяд Дворышча — у Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года ў вёсцы налічвалася 264 гаспадары з сялян-уласнікаў, прыпісаных да Дварышчанскага сельскага таварыстваСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69. У спісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павета) Мінскай епархіі на 1876 год вёска Дворышча пазначана ў прыходзе Свята-Пакроўскай царквы ў ХойнікахМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458. Пра тое сказана і ў даведніку 1879 годаОписание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 140. У 1886 годзе ў вёсцы было 78 двароў, 620 жыхароў, працаваў конны млынВолости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 113.

Паводле перапісу 1897 года, у Дворышчы — 150 двароў, 918 жыхароў, школа граматы і хлебазапасны магазін. На 1909 год у вёсцы было 183 двары, 1088 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 49.

Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дворышча, аднак, у складзе Хойніцкай воласці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85.