thumb|right|200px|Казімір Малевіч «Супрэматызм» Аванга́рд (, «перадавы атрад») — абагульняючая назва плыняў у еўрапейскім мастацтве, што ўзніклі на рубяжы XIX і XX стагоддзяў, выяўлена ў палемічна-баявой форме (адсюль само імя, узятае з ваенна-палітычнай лексікі). Яго часовымі рамкамі прынята лічыць перыяд з 1870 па 1938 год. Авангард характарызуецца эксперыментальным падыходам да мастацкай творчасці, які выходзіць за рамкі класічнай эстэтыкі, з выкарыстаннем арыгінальных, наватарскіх сродкаў выражэння, падкрэсленым сімвалізмам мастацкіх вобразаў.
Паняцце авангард у вялікай ступені эклектычна па сваёй сутнасці. Гэтым тэрмінам пазначаюць цэлы шэраг школ і напрамкаў у мастацтве, часам маюць дыяметральна процілеглую ідэйную аснову.
Авангардысцкія плыні ў мастацтве Авангард у выяўленчым мастацтве У гісторыі выяўленчага мастацтва Авангард азначаны як мастацкі напрамак пачатку XX стагоддзя і таму звязаны з мадэрнам і мадэрнізмам, а таксама з іншымі плынямі, такімі як: Абстрактны экспрэсіянізм Арфізм Баўхаўс Дадаізм Канструктывізм Кубізм Прымітывізм Супрэматызм Сюррэалізм Футурызм Экспрэсіянізм Сістэматызм Стохатызм Унізм
Авангард у літаратуры Да яскравых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва можна аднесці: экзістэнцыялізм — Альбер Камю, Жан-Поль Сартр; літаратура абсурда — Франц Кафка, Альбер Камю; экспрэсіянізм — Харукі Муракамі, ранні Леанід Андрэеў; футурызм — Аляксей Кручоных, Велімір Хлебнікаў, Уладзімір Маякоўскі. псіхалагізм — Герман Гессэ, Чак Паланік;
* Катэгорыя:Мастацкія напрамкі Катэгорыя:Эстэтыка Катэгорыя:Мадэрнізм