Сасно́вы Бор (, ) — рабочы пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сасноваборскага сельсавета. Насельніцтва 2025 чал. (2017)
Геаграфія Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Светлагорска, за 126 км ад Гомеля, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Жэрдзь на лініі Жлобін — Калінкавічы.
Гісторыя Утвораны ў 1959 годзе з пасёлка торфапрадпрыемства «Васілевічы-II» у складзе Даманавіцкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 ліпеня 1959 г. Аб утварэнні рабочага пасёлка Сасновы Бор у складзе Даманавіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 8.. З 1960 года ў Парыцкім раёне, з 1961 — у Светлагорскім.
Насельніцтва 1995 год — 2,7 тыс. чал. 2001 год — 2,5 тыс. чал. 2006 год — 2,5 тыс. чал. 2007 год — 2,5 тыс. чал. 2009 год — 2423 чал. (перапіс) 2016 год — 2086 чал. 2017 год — 2025 чал.
Эканоміка Торфапрадпрыемства «Светлагорскае», машынабудаўнічае прадпрыемства «Светлагорскмашынмаш» і мэблевая фабрыка «Хваёвы».
Славутасці Брацкая магіла
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі