Ро́венская Слабада́ (, ) — аграгарадок у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ровенскаслабодскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 18 км у напрамку на поўдзень ад горада Рэчыца, за 52 км ад Гомеля, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца. Каля аграгарадка пралягае аўтамабільная дарога Рэчыца—Хойнікі.
Гісторыя У 1639 годзе згадваецца як селішча ва ўладанні Рэчыцкага кляштара дамініканцаў у Рэчыцкім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 98. Насельніцтва 2001 год — 828 жыхароў, 320 двароў.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Вядомыя асобы Уладзімір Андрэевіч Дворнік (нар. 1963) — дзяржаўны дзеяч Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-133. Выданне 1976 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Ровенскаслабодскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рэчыцкага раёна