Папо́ўцы (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Побалаўскага сельсавета.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVIII стагоддзя, пасля далучэння да Расійскай імперыі сяленне ў Бабруйскім павеце Мінскай губерніНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 20. Арк. 731.. У некаторых крыніцах узгадваецца пад назвай Новае ПобалаваНГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 20. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1795 год. Арк. 744 адв.—749.. Па рэвізіі 1816 года 6 двароў. У 1858 годзе 32 двары, 199 жыхароў.
У 1925 годзе існавалі вёска Папоўцы (39 двароў) і пасёлкі Папоўцы-1 (13 двароў), Папоўцы-2 (10 двароў). У 1931 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава, працаваў вятрак. У 1940 годзе 92 двары, 354 жырахы. У Вялікую Айчынную вайну ў 1944 годзе нямецкія карнікі спалілі 25 двароў, 46 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года 422 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоная Армія» (цэнтр — вёска Востраў). Размешчаны фельчарска-акушэрскі пункт.
Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, бліжэй да мерыдыянальная арыентацыі і забудаванай двухбакова драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Святлана Міхайлаўна Марчанка (нар. 1942) — паэтэса, крытык, літаратуразнавец.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Побалаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна