Азяры́шча. Сустракаецца таксама варыянт Азяры́шчы, мн. (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кісцянёўскага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1756 годзе як вёска ў Задняпроўскім войтаўстве Рагачоўскага старостваLVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 12..

Да 19 верасня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034)., да 26 сакавіка 1987 года — у склад Кісцянёўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 5 верасня 2000 года — у склад Старасельскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 5 сентября 2000 г. № 64 Об изменении границ Старосельского и Кистеневского сельсоветов Рогачевского района.

Выдатныя мясціны «Груша цвіла апошні год», — з гэтых слоў пачынаецца раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Пісьменнік бачыў яе наяве на стромым беразе Дняпра ля вёскі Азярышча. І яе такі змыла паводкай, а на тым месцы цяпер ляжыць валун са словамі з «Каласоў…»Радыё Свабода.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кісцянёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна