Кашэ́вічы (, ) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лучыцкага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 62 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Петрыкаў, за 208 км ад Гомеля, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Пціч.
Гісторыя У 1924—1954 гадах цэнтр Кашэвіцкага сельсавета. У 1968 годзе да вёскі далучана вёска ЯўсеевічыРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214)..
Насельніцтва 1998 год — 591 жыхар, 235 двароў.
Вядомыя асобы Анатоль Сямёнавіч Фядосік (1926—2005) — беларускі фалькларыст.
Гістарычныя і памятныя мясціны Свята-Успенская царква XIX ст. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Крыніцы
Літаратура — С. 203.
Спасылкі
Катэгорыя:Лучыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Кашэвічы