Мітрапаліт Іларыён (; свецкае імя Ігар Аляксеевіч Капрал; , Спірыт-Рывер, Канада — , Нью-Ёрк), Першаіерарх Рускай праваслаўнай царквы за мяжой.

Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Заходняй Украіны. У 1972 годзе скончыў Свята-Троіцкую духоўную семінарыю ў Джордавіле. У 1974 годзе пастрыжаны ў манахі, у 1975 годзе ўзведзены ў сан іерадыякана, у 1976 годзе — у сан іераманаха.

Скончыў Сіракузскі ўніверсітэт (ЗША) па спецыяльнасці руская літаратура ў 1976 годзе. З 1984 года — епіскап Манхэтэнскі, сакратар Архіерэйскага Сінода РПЦЗ, з 1995 года — епіскап Вашынгтонскі, з 1996 года — архіепіскап Сіднейскі і Аўстралійска-Навазеландскі. У 2003 годзе ўзнагароджаны правам насіць дыямантавы крыж на клабуку. З 2006 года — першы намеснік старшыні Архіерэйскага Сінода РПЦЗ.

12 мая 2008 года пасля смерці мітрапаліта Лаўра (Шкурлы) абраны першаіерархам РПЦЗПервоиерархом Русской Зарубежной Церкви избран архиепископ Иларион На официальном сайте МП 12 мая 2008 г.. 14 мая таго ж года быў зацверджаны Свяшчэнным Сінодам Маскоўскага Патрыярхату на пасады ПершаіерархаСвященный Синод Русской Православной Церкви утвердил избрание архиепископа Сиднейского и Австралийско-Новозеландского Илариона Первоиерархом РПЦЗ На официальном сайте МП 14 мая 2008 г..

Памёр 16 мая 2022 года ў адной з лякарняў Нью-Ёрка ў дзве гадзіны дня па нью-ёркскім часе пасля працяглай хваробы.

Катэгорыя:Епіскапы Рускай замежнай царквы