Сінск (, ) — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Бывалькаўскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку сакавіка 1918 года Сінск занялі германскія войскіЕрмакоў, І. Р., Крупейчанка, В. П. Устанаўленне Савецкай улады / І. Р. Ермакоў, В. П. Крупейчанка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лоеўскага раёна / [укладальнікі: В. П. Крупейчанка, Л. В. Календа; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Мастак Э. Э. Жакевіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 588 с.: іл., табл. — С. 62—65. — ISBN 985-11-0176-1.. Савецкая ўлада была ліквідавана, а павет па дамоўленасці паміж урадамі Германскай імперыі і Украінскай Народнай Рэспублікі далучаны да апошняй. Неўзабаве 25 сакавіка гэтага ж года Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, паводле ўмоў якой Рэчыцкі павет склаў адну з заяўленых тэрыторый Беларускай Народнай Рэспублікі, але органы ўлады рэспублікі не разгарнулі дзейнасць з прычыны агульнай неарганізаванасці сярод структур БНР і адмоўнага стаўлення нямецкага франтавога камандавання да ўтварэння БНР. Разам з тым, на фоне Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і адклікання нямецкіх войск з Усходняга фронту, Сінск зноў апынуўся пад савецкай уладай у складзе Заходняй камуны РСФСР.

З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Сінск увайшоў у склад БССР. З 16 студзеня Сінск быў уключаны ў склад РСФСР, дзе належаў да Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета Гомельскай губерні.

У сакавіку 1920 года пачалося наступленне польскай арміі. 12 сакавіка польскі атрад (150 чалавек) захапіў падводы ў СінскуКраўцоў, І. Я. Трывожная вясна 1920 года / І. Я. Краўцоў // Памяць… — С. 65—67..

У 1926—1927 гадах цэнтр Сінскага сельсавета.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Кузьма Пятровіч Грыб (1911—1943) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Бывалькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лоеўскага раёна