Тодар Куніцкі (, в. Повязынь каля Маладзечна — , Гданьск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў в. Повязынь у заможнай сям’і.
Скончыў мясцовую пачатковую школу і Радашковіцкае вышэйшае пачатковае вучылішча. Вучыўся спачатку на юрыдычным, а потым медыцынскім факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускага студэнцкага саюза. З’яўляўся адным з актыўных удзельнікаў Беларускага сялянскага саюза, уваходзіў у склад Беларускага цэнтральнага аб’яднання выбарчага камітэта, які стварыўся з мэтай падрыхтоўкі да выбараў у польскі Сейм.
У маі 1931 года прыняты ў БІГіК разам з Браніславам ТуронкамА. Ф. Вашкевіч. Гарадскія і местачковыя арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускага Інстытута Гаспадаркі і Культуры (1921—1939 гг.) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007..
Друкаваўся на старонках «Беларускай крыніцы», дзе змяшчаў навукова-папулярныя артыкулы на медыцынскую тэму.
У 1933 годзе скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя, працаваў урачом на Беласточчыне — у Гайнаўцы і Ясяноўцы, а потым у Вільні. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод хворых.
3 чэрвеня 1937 года Галоўнае ўпраўленне ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Указ № 33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». Паводле Указа, «усе кнігі» Тодара Куніцкага прадугледжвалася «спальваць».
У 1939 г. мабілізаваны ў польскае войска. Прымаў удзел у баях з нямецкімі войскамі. З 1940 г. — у Вільні. Належыў да Беларускага нацыяналістычнага камітэта, сябраваў з мастаком П. Сергіевічам, спеваком М. Забэйда-Суміцкім.
Летам 1944 г. выехаў з сям’ёй у Польшчу, працаваў урачом у Гданьску, дзе і памёр. Пахаваны на мясцовых гарадскіх могілкахТодар Куніцкі // Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча.
Беларускі даследчык гісторыі Міхась Казлоўскі здолеў, аднак, знайсці старую (яшчэ XIX стагоддзя) хату ў вёсцы Повязынь на Маладзечаншчыне, дзе нарадзіўся Куніцкі, а ў той хаце (дакладней, у паветцы пры ёй) — некаторыя фотакарткі і партрэт Куніцкага, выкананы самадзейным мастакомАлесь Пашкевіч. Галасы забытых людзей // Arche 10-2006.
Спасылкі Czasopis 2009-05
Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага студэнцкага саюза