Рычо́ў (, ) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рычоўскага сельсавета.
Назва В. Жучкевіч звязваў назву з прозвішчам тыпу Рык.
Цікавы факт У 19 ст. у Дэмбраве фіксавалася прозвішча Рычhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-QSKT-B?cat=1057212&i=255&lang=en. З 18 ст. з-пад Вільні вядомае прозвішча Рычэвічhttps://eais.archyvai.lt/repo-ext/view/267927080 1770 г., № 126..
Геаграфія Знаходзіцца за 37 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 270 км ад Гомеля, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, каля левага берага ракі Сцвіга.
Насельніцтва
Культура Лакальная традыцыя народнага песеннага выканальніцтва, якая бытуе ў аграгарадку Рычоў, з’яўляецца часткай нематэрыяльнай культурнай спадчыны рэгіёна Цэнтральнага Беларускага Палесся. Вылучаецца жанравай разнастайнасцю, архаічнымі вакальнымі прыёмамі і ўстойлівай сувяззю з традыцыйным укладам жыцця.
Славутасці Свята-Міхайлаўская царква. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Каля аграгарадка — курганны могільнік X—XIII стагоддзяў () і селішча ранняга жалезнага веку.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-34-140. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Рычоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна