Шчадры́н (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавета.

Знаходзіцца за 48 км у напрамку на захад ад горада Жлобін, за 131 км ад Гомеля. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога .

Геаграфія Шчадрын знаходзіцца за 18 км ад чыгуначнай станцыі Красны Бераг на лініі Бабруйск — Жлобін. На поўначы і ўсходзе ад аграгарадка праходзіць Шчадрынскі канал.

Транспарт і планіроўка Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовых дарогах і аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Планіроўку аграгарадка ўтвараюць дзве паралельныя шчыльна забудаваныя вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпуГарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1: Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с. — ISBN 985-11-0303-9..

У 1990—1992 гадах будаўнікі з Жлобіна, Маладзечна і Барысава ўзвялі дзве вуліцы па 75 цагляных дамоў катэджнага тыпу. У іх пасяліліся перасяленцы з тэрыторый, пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Гісторыя Шчадрын вядомы з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўвайшоў у склад Расійскай імперыі, з 1796 года — у Бабруйскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе вёска ўваходзіла ў склад землеўладанняў былога асэсара Мінскай губерні Ануфрыя АскеркіЭкономические примечания к Атласам (Планам генерального межевания). Минская губерния. Бобруйский уезд. РГИА, ф. 1350, оп. 312, д. 89.. З 1890 года — сяло ў Стэпскай воласці Бабруйскага павета.

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Шчадрыне сфарміравалася яўрэйская земляробчая калонія. Частка жыхароў займалася земляробствам, значную ролю ў гаспадарчым жыцці мястэчка адыгрывалі гандаль і апрацоўка лесу.

У 1885 годзе ў Шчадрыне дзейнічалі тры яўрэйскія малітоўныя дамы, школа і тры крамы. Падчас пажару 17 ліпеня 1896 года згарэлі 129 двароў, а 17 жніўня 1909 года — яшчэ 37 двароў.

Паводле перапісу 1897 года ў Шчадрыне было 429 двароў і 4234 жыхары, з якіх 4022 былі яўрэямі. Дзейнічалі восем яўрэйскіх малітоўных дамоў, 50 крам, аптэка, цагельня і заезны двор. Побач знаходзілася аднайменная сядзіба з 27 дварамі і 255 жыхарамі, дзе працавалі крама, малітоўны дом, школа і паштова-тэлеграфнае аддзяленне. На мяжы XIX і XX стагоддзяў у мястэчку налічвалася 71 крама. У 1909 годзе насельніцтва дасягнула 5600 чалавек.

У пачатку XX стагоддзя пачалася значная эміграцыя яўрэйскага насельніцтва, пераважна ў ЗША. Сярод ураджэнцаў Шчадрына, якія пераехалі ў Злучаныя Штаты, была прадпрымальніца Роза Блюмкін.

У 1919 годзе ў мястэчку адкрылася чатырохкласная школа з выкладаннем на ідышы — адна з першых падобных школ у Беларусі. У 1926 годзе яўрэі складалі 91,1 % насельніцтва Шчадрына.

З 20 жніўня 1924 года Шчадрын быў цэнтрам сельсавета ў Парыцкім раёне Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласці. З 15 ліпеня 1935 года меў статус мястэчка, а 27 верасня 1938 года быў аднесены да вясковых паселішчаў.

У 1929 годзе быў арганізаваны яўрэйскі калгас «Сацыялістычны шлях». У Шчадрыне працавалі кузня, шавецкая і кравецкая майстэрні, валюшня, паравы млын, ваўначасальня, пільня, конная крупадрабілка і чатыры ветракі. У 1933 годзе была створана машынна-трактарная станцыя, якая ў 1941 годзе мела 44 трактары.

У час Вялікай Айчыннай вайны паселішча было захоплена нямецкімі войскамі ў канцы лета 1941 года і знаходзілася пад акупацыяй да 27 чэрвеня 1944 года. Нацысты стварылі гета ў Шчадрыне, якое існавала каля васьмі месяцаў. 8 сакавіка 1942 года каля яўрэйскіх могілак былі забітыя каля 1200 яўрэяў — вязняў гета.

У 1941—1943 гадах у Шчадрыне дзейнічала падпольная патрыятычная група пад кіраўніцтвам Л. М. Жураўлёвай. Акупанты спалілі 100 двароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 года загінулі 40 савецкіх салдат і партызан, 98 жыхароў Шчадрына загінулі на фронце. У чэрвені 1944 года ў вёсцы размяшчаўся шпіталь савецкіх войскаў.

У часы акупацыі дзейнічала каталіцкая капліца, якую пасля вайны закрылі савецкія ўладыВаськоў, Уладзімір. «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны» // Гісторыя Гомельскага дэканата. — Мінск, 2011.. Рэшткі алтара капліцы былі перададзены касцёлу ў 1991 годзе.

З 1954 года Шчадрын — цэнтр сельсавета ў Парыцкім раёне, з 1961 года — у Светлагорскім раёне, з 1962 года — у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці.

Паводле перапісу 1959 года Шчадрын быў цэнтрам калгаса імя К. Я. Варашылава. Працавалі малочны і цагельны заводы, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, ветэрынарны ўчастак, сталовая і пяць крам.

У 1981 годзе Майсей Ляхавіцкі апублікаваў летапіс «Сто гадоў існавання яўрэйскага мястэчка Шчадрына».

Насельніцтва 1800 год — 137 жыхароў, 21 двор. 1897 год — 4234 жыхары, у тым ліку 4022 яўрэі; 429 двароў. 1909 год — 5600 жыхароў. 1931 год — больш за 2000 жыхароў. 1959 год — 791 жыхар. 2003 год — 781 жыхар, 302 двары. 2004 год — 760 жыхароў, 288 гаспадарак. 2009 год — 620 жыхароў. 2019 год — 515 жыхароў.

Культура Дом культуры. Музей дзяржаўнай установы адукацыі «Шчадрынская сярэдняя школа Жлобінскага раёна».

Памятныя мясціны

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Магіла ахвяр нацызму і помнік яўрэям, забітым падчас Халакосту. Мемарыяльная інфармацыйная дошка ў гонар Залмана Віхніна на будынку школы.

Вядомыя асобы Гл. таксама: :Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шчадрыне

(1900—1970) — амерыканскі пісьменнік, журналіст і сатырык, які пісаў па-руску. Навум Мордухавіч Альшанскі (1917—1991) — савецкі падпалкоўнік, удзельнік Другой сусветнай вайны, актывіст руху за права выезду яўрэяў з СССР. Роза Блюмкін (1893—1998) — амерыканская прадпрымальніца. Залман Давыдавіч Віхнін (1909—1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Яўген Маркавіч Ганкін (1922—1996) — беларускі мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. (1910—1972) — савецкі арганізатар кінавытворчасці і франтавы кінааператар. Мардэхай Гарэлік (1899—1990) — амерыканскі мастак-пастаноўшчык, прадзюсар і тэатральны рэжысёр. (1901—1995) — савецкі мікрабіёлаг, доктар біялагічных навук. (1892—1943) — расійскі і французскі шахматыст, чэмпіён Парыжа 1935 года. Леў Абрамавіч Сыркін (1894—1951) — савецкі гігіеніст, антраполаг, педагог і арганізатар гігіенічнай навукі. (1903—1977) — савецкі ўкраінскі мастак. (1924—1999) — савецкі і расійскі фізік, акадэмік Акадэміі навук СССР. Аляксандр Эйг (1894—1938) — палесцінскі батанік, заснавальнік Нацыянальнага батанічнага саду Ізраіля. Майсей Шапшалевіч Ляхавіцкі (1893—1991) — яўрэйскі савецкі пісьменнік на ідышы, інжынер-энергетык і вынаходнік.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура — С. 492. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1: Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с. — ISBN 985-11-0303-9.

Спасылкі

Катэгорыя:Шчадрынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна