__NOTOC__
8 мая (8 траўня) — сто дваццаць восьмы (сто дваццаць дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1654: Падпісаннем Вестмінстэрскага дагавора скончылася Першая англа-галандская вайна. 1921: У Швецыі адменена смяротная кара. 1943: Трагедыя ў Налібоках, расправа савецкіх партызан над вясковымі жыхарамі. 1944: Савецкія войскі ўзялі Севастопаль. 1945: Прадстаўнікі саюзных дзяржаў падпісалі ў Карлсхорсце (прыгарадзе Берліна) Акт аб безумоўнай капітуляцыі нацысцкай Германіі. 1949: На тэрыторыі Трэптаў-парка ў Берліне адкрыты помнік воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях з нацызмам. 1965: Прысвоена званне горада-героя Маскве, Ленінграду, Кіеву, Валгаграду, Севастопалю, Адэсе, а таксама звання крэпасці-героя Брэсцкай крэпасці. 1965: У Маскве адкрыты Цэнтральны музей Узброеных Сіл СССР. 1967: У Маскве, ля Крамлёўскай сцяны, адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка «Магіла Невядомага салдата». 1984: СССР прыняў рашэнне аб байкоце летніх Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе. 1993: Ленакс Льюіс выйграў сусветны чэмпіянат бокса ў цяжкой вазе супраць Тоні Такера. 2008: Зацверджана кандыдатура Уладзіміра Пуціна на пасаду прэм’ер-міністра Расіі.
Нарадзіліся
1220: Аляксандр Яраславіч, вялікі князь уладзімірскі 1609: Райнер Брокман, святар, перакладчык, паэт 1842: Эміль Хрысціян Хансен, дацкі батанік 1881: Іаан (Пашын), беларускі праваслаўны дзеяч 1883: Сцяпан Некрашэвіч, акадэмік Беларускай акадэміі навук 1884: Гары Трумэн, 33-і прэзідэнт ЗША 1885: Шарль Дзюлен, французскі акцёр і рэжысёр 1895: Георг Мухэ, нямецкі мастак 1903: Фернандэль, французскі акцёр 1905: Караль Борсук, польскі матэматык 1906: Раберта Раселіні, італьянскі кінарэжысёр 1927: Юрый Сідараў, беларускі акцёр (пам. 9.1.2004) 1928: Манфрэд Герлах, апошні старшыня Дзяржсавета ГДР 1929: Ана Атэрлі, партугальская паэтэса 1935: Джэк Чарльтан, англійскі футбаліст 1937: Томас Пінчан, амерыканскі пісьменнік 1961: Андрэа Полак, нямецкая плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі thumb|120px|left|Поль Гаген 685: Бенедыкт II, Папа Рымскі 1243: Еўфрасіння Пскоўская, князёўна полацкая, княгіня пскоўская, святая праваслаўнай царквы (нар. ~1170-1180) 1551: Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (6.12.1520) 1697: Гаспар дэ Танд, французскі пісьменнік, падарожнік 1733: Бернар Пікар, мастак 1782: Себасцьян Жазэ дэ Карвалу э Мелу Памбал, партугальскі дзяржаўны дзеяч 1785: П'етра Лонгі, італьянскі мастак 1794: Антуан Лавуазье, французскі хімік 1842: Жуль Себасцьен Сезар Дзюмон-Дзюрвіль, французскі падарожнік, акіянограф 1880: Гюстаў Флабер, французскі пісьменнік (нар. 12.12.1821) 1903: Поль Гаген, французскі мастак (нар. 7.6.1848) 1980: Фарухру Парса, іранскі палітычны дзеяч 1982: Жыль Вільнёў, канадскі гоншчык 1995: Дэн Лідзюнь, кітайская спявачка (нар. 29.12.1953). 1998: Ёханес Коткас, эстонскі барэц класічнага стылю 2017: Мікола Якаўлевіч Аўрамчык, беларускі пісьменнік
Святкуюць Дзень памяці і прымірэння Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Украіна: Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945.
508