Ра́душа (, ) — вёска ў Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета.
У 1924—1992 гадах цэнтр Радушскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 30 км у напрамку на захад ад горада Жлобін, за 113 км ад Гомеля, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Красны Бераг. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога .
Насельніцтва 2001 год — 814 жыхароў, 338 двароў.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і чырвонаармейцаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў (1950—2018) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-120. Выданне 1981 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Краснабярэжскі сельсавет (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна