Севераморск () — горад (з 1951 года) у Расіі, закрытае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Мурманскай вобласці. Заснаваны ў 1896 годзе.

Севераморск размешчаны на Кольскім паўвостраве, за 25 км на паўночны ўсход ад Мурманска. Марскі порт на ўсходнім беразе незамярзальнага Кольскага заліва Баранцава мора. Звязаны з Мурманскам чыгуначнай лініяй і аўтамагістраллю «Кола».

Севераморск з’яўляецца асноўным пунктам базавання паўночнага флоту ВМФ Расіі. Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Алена Ваенга (нар. 1977) — расійская эстрадная спявачка. Ганна Яўгенаўна Аксянчук (нар. 1964) — беларускі педагог, мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1999), дацэнт (2005).

Катэгорыя:Гарады Мурманскай вобласці