Бабо́вічы (, ) — аграгарадок (да 2009 года — вёскаРешение Гомельского районного Совета депутатов от 18.09.2009 № 163 «О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Гомельского района в агрогородки») у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бабовіцкага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца у напрамку на паўднёвы захад ад Гомеля, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Прыбар, каля правага берага ракі Уза.

Насельніцтва 1995 год — 1510 жыхароў, 582 двары.

Вядомыя асобы Уладзімір Нічыпаравіч Папсуеў (1924—1995) — беларускі скульптар. Іван Барысавіч Шылаў (1914—1942) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура — С. 183.

Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Бабовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна