Касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску — рымска-каталіцкі касцёл у мікрараёне Красны Бор-1, Мінск.
Гісторыя
Парафія Маці Божай Будслаўскай у Мінску была зарэгістравана ў 1996 годзе. У 2005 годзе была пабудавана капліца. Будаўніцтва касцёла распачалося ў 2008 годзе. 1 ліпеня 2012 года архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў вуглавы камень, прывезены з будслаўскага санктуарыя. Новазбудаваны касцёл 3 ліпеня 2016 года асвяціў кардынал Крыстаф Шонбарн.
Гл. таксама Дэканат Мінск-Захад
Спасылкі Мінск — парафія Маці Божай Будслаўскай — http://catholic.by/
Катэгорыя:Касцёлы Мінска Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі