Хі́лькавічы (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.

Этымалогія Па адной з версіі назву маглі даць старцы, якія з спрадвечных часоў хадзілі па вёсках. Сустракалі іх па-рознаму: у суседнім аграгарадку Сласцёны не проста частавалі гасцей з усёй шчодрасцю, але і выстаўлялі салодкія бліны, адсюль і Сласцёны. У Харошках, кармілі добра, хораша. А тут сталы накрывалі бедныя, "хілыя", адсюль і Хількавічы.

Геаграфічнае становішча Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Чавусаў, за 32 км ад Магілёва, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў-Крычаў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На паўночным усходзе працякае р. Бася (прыток ракі Проні). Транспартныя сувязі па шашы Магілёў-Мсціслаў, якая праходзіць праз вёску.

Гісторыя

Ранняя гісторыя Археолагам Вячаславам Фёдаравічам Капыціным была адкрыта і абследавана стаянка каменнага веку на першай надаболаннай тэрасе правага берага р. Бася, за 1 км на ўсход ад вёскі Хількавічы, за 0,2 км на паўночны ўсход ад вясковых могілак.

На ўзараным полі 25х75 м. сабраны крэмневы інвентар: нуклеусы, пласціны, адшчэпы, канцавыя скрабкі, рэтушные разцы.

Гэта сведчыць аб засяленні гэтых месцаў яшчэ ў глыбокай старажытнасці.

У складзе Рэчы Паспалітай Па пісьмовых крыніцах вядома ў ВКЛ у 1604 годзе як сяльцо Хількі з 16 дварамі ў Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. Дзяржаўная ўласнасць.

У 1742 годзе 19 двароў, меліся млын, карчма.

У складзе Расійскай імперыі Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе сяльцо знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі.

У 1777 годзе згадваецца як сяльцо Фількавічы ў Чавускім павеце Магілёўскай губерніі.

У 1785 годзе 22 двары, 208 жыхароў, меліся млын, сукнавальня. Уласнасць памешчыка.

У 1897 годзе ў Гладкоўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерніі. 31 двор, 202 жыхары.

У 1909 годзе 32 двары, 281 жыхар.

Міжваенны перыяд У 1918 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені навучання, якая знаходзілася ў нацыяналізаваным будынку. У 1925 годзе 106 вучняў. Тут працавала настаўніцай Алейнікава Ніна Сцяпанаўна, арыштаваная 12 кастрычніка 1937 года за "ўдзел у к/р кулацкай арганізацыі" (рэабілітаваная 25 лістапада 1937 года).

21 жніўня 1925 года Пілешчынскі сельсавет(у які ўваходзіла вёска) перайменаваны ў Макрадскі, адміністрацыйны цэнтр перанесены ў вёску Макрадка.Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 1. (1917—1941). — Минск, 1985.. — Минск, 1985.

13 кастрычніка 1930 года арганізаваны калгас імя 13-га кастрычніка, які ў 1932 годзе аб'ядноўваў 13 гаспадарак, у 1933 г. абслугоўваўся Паўлавіцкай МТС.

У 1940 годзе 63 двары, 258 жыхароў.

Вялікая Айчынная вайна У Вялікай Айчыннай вайне з ліпеня 1941 па 24 чэрвеня 1944 акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1944 г. вёска была цалкам знішчана (63 пабудовы), забіта 8 жыхароў.

23 чэрвеня 1944 года прамым трапленнем бомбы падарваная пераправа праз р. Басю ў раёне вёскі Хількавічы. Танк, які знаходзіўся ў гэты час на ёй, патануў. Фотаздымак і пацвярджэнне наземных частак аднавілі карціну гэтага гераічнага вылету Аляксандра Мікалаевіча Яфімава. У выніку прыземнага палёту было выраблена 5 заходаў на пераправу і потым 3 па назапашаных у пераправы войскам, аўтамашынам, бензацыстернам. Ўспыхнулі пажары, немцы ў паніцы кідаліся на беразе і многія з іх былі ўражаны кулямётна-гарматным агнём адважных штурмавікоў.

23 чэрвеня 1944 года кіраваным у складзе 4 самалётаў Іл-2 пад прыкрыццём нашых знішчальнікаў атрымаў задачу знішчыць жывую сілу і тэхніку ў раёне пунктаў Шастакі, Хонькавічы, Жакаўка. З вышыні 850 м з пікіраваннем да 200 м група чацвёркі атакавала дарогу Хонькавічы-Хількавічы, у выніку штурмавых дзеянняў знішчана да 4-х аўтамашын, да 20 чалавек жывой сілы праціўніка, запалена да 4-х дамоў. Група без страт вярнулася на свой аэрадром. 24 чэрвеня 1944 года ў складзе групы з 8 самалётаў Іл-2 кіраваным першай пары ў першай чацвёрцы лётаў на знішчэнне войскаў праціўніка па грунтавай дарозе Хількавічы-Сухары, Хількавічы-Бардзілы і разбурэнне пераправы праз раку Бася. Нягледзячы на тое, што дадзены раён патрулявалі два ФВ-190 і дзейнічала зенітная артылерыя праціўніка, група дакладна выйшла на зададзеную ёй мэта і штурмавымі дзеяннямі знішчыла да 3-х танкаў, 9 аўтамашын, да 30 чалавек жывой сілы праціўніка і задушыла агонь адной батарэі зенітнай артылерыі праціўніка ў раёне пункта Сухары. У вылетах актыўна ўдзельнічаў малодшы лейтэнант Лунькоў Мікалай Аляксеевіч.

24 чэрвеня 1944 года лейтэнант Нікалаеў, будучы кіраваным пары Іл-2 падчас нанясення штурмавога ўдару па нямецкай аўтакалоне на дарозе Прыданцы – Хількавічы, нягледзячы на люты агонь зенітнай артылерыі «... паказваючы высокія ўзоры ўмення манеўраваць, зрабіў раптоўны заход на цэль, у выніку чаго пасля двух нападаў было знішчана і пашкоджана: да 10 аўтамашын, адно зенітнае прыладу, да 30 чалавек жывой сілы праціўніка і ў вёсцы Хількавічы спалена 2 дамы.

У брацкай магіле на мясцовых могілках пахаваныя 89 воінаў, у тым ліку і салдаты 199-й і 290-й стралковых дывізій, якія загінулі ў 1943-44 гадах на рацэ Проня.

Пасляваенны перыяд Пасля вайны вёску адбудавалі. 16 ліпеня 1954 года Макрадскі сельсавет перайменаваны ў Варварынскі, адміністрацыйны цэнтр перанесены ў Варварына.Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13. 16 мая 1960 года скасаваны Варварынскі сельсавет. Вёска ўвайшла ў склад Сухарэўскага сельсавета.Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).

У 1958 годзе вёска радыёфікавана, у 1964 — электрыфікавана.

25 снежня 1964 года вёска ўвайшла ў склад Цемравіцкага сельсавета.

У 1975 годзе на брацкай магіле ўсталяваны помнік.

У 1990 годзе 47 дамоў, 94 жыхары. У складзе калгаса «50 гадоў БССР» (цэнтр - вёска Сласцёны). Знаходзіліся ферма буйных рагатых жывёл, ветэрынарны ўчастак, фельчарска-акушэрскі пункт.

У 2007 годзе 42 жыхары.

Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Цемравіцкага сельсавета, пасля перайменаваны ў Сласцёнаўскі, адміністрацыйны цэнтр - вёска Сласцёны.

У 2010 годзе 34 жыхары.

23 снежня 2013 года Сласцёнаўскі сельсавет скасаваны, Хількавічы ўвайшла ў склад Каменскага сельсавета.

Планіроўка Планіровачна складаецца з зігзагападобнай вуліцы блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

1604 год — 16 двароў 1742 год — 19 двароў 1785 год — 22 двары, 208 чалавек 1897 год — 31 двор, 202 чалавекі 1909 год — 32 двары, 281 чалавек 1940 год — 63 двары, 258 чалавек 1990 год — 47 дамоў, 94 чалавекі 2007 год — 42 чалавекі 2010 год — 34 чалавекі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Каменскі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна