Ва́ськавічы (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбавіцкага сельсавета.
Гісторыя Згадваюцца паміж 1598 і 1610 гг. як вёска Прапойскай воласці пры продажы маёнтка ТайманаваLVIA, SA-5349, l. 700.
У 1865 годзе ў складзе Прапойскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерніНГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151. У 1913 г. дзейнічала школаРГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018.
Да 16 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Варварынскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13., да 25 снежня 1964 года — у склад Благавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084)., да 23 снежня 2009 года — у склад Цемравіцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Вядомыя асобы Міхаіл Іванавіч Міхайлаў (нар. 1956) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі ў машынабудаванні.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарбавіцкі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна