Бруёўка (, ) — вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Трасцінскага сельсавета.

Назва Фіксаваліся старыя прозвішчы Бруй (Камень), Бруевіч (Дзісна), Бруеўскі (Луконіца).https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-699B-W?i=327&cat=1409299https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99XW-F9Q2-B?i=471&cat=2325332https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9T3-GSFJ-8?mode=g&i=422&cat=2356543 Ёсць латышскае Brujshttps://uzvardi.lv/surname/715413.

Геаграфія Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход уздоўж ракі. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя З 1966 года згадваецца ў складзе Клімавіцкага раёна. Пазней вёска была перададзена ў склад Хоцімскага раёна.

У 1986 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Трасціно» (цэнтр — вёска Трасціно).

Насельніцтва 1986 год — 25 гаспадарак, 45 жыхароў. 2016 год — 14 жыхароў.

Славутасці За 2 кіламетры на поўдзень ад вёскі знаходзіцца крыніца Папоў калодзеж.

Спасылкі

Катэгорыя:Трасцінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Хоцімскага раёна