Стары́нка (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з 1816 года. У 1883 годзе ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Акрамя земляробства частка насельніцтва займалася сталярным промыслам.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1925 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1927 г. было 58 вучняў, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізованы калгас «Новая вёска», які у 1932 г. аб’ядноўваў 65 гаспадарак, меў 532 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонце сельгасінвентара.
У Вялікаю Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 24 лютага 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708)..
У 1999 г. у складзе калгаса «XXVI-ы з’езд КПСС».Памяць. Мсціслаўскі раён. — Мн.: «Полымя», 1999.
Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».
Насельніцтва 1816 г. — 14 двароў, 101 жыхар 1883 г. — 30 двароў, 186 жыхароў 1897 г. — 43 двары, 284 жыхары 1909 г. — 43 двароў, 266 жыхароў 2012 г. — 45 жыхароў 2013 г. — 41 жыхар 2014 г. — 39 жыхароў 2015 г. — 38 жыхароў 2016 г. — 32 жыхара
Вядомыя асобы Уладзімір Аўрамавіч Фамін (1935—1994) — беларускі філосаф.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна