До́брае (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Мушынскага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1647 як вёска ў складзе маёнтка Лапацін у Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 696.

Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Ходасаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Вядомыя асобы Юзаф Цытовіч (1771—1846) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мушынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна