А́нтэ Па́веліч ( ; , Коніц, Боснія і Герцагавіна — , Мадрыд, Іспанія) — харвацкі дзяржаўны дзеяч, глава тэрарыстычнай нацысцкай арганізацыі ўсташаў. Па адукацыі і прафесіі адвакат. У 1915—29 сакратар нацыяналістычнай Харвацкай партыі права. У 1929 арганізаваў у Італіі арганізацыю ўсташаў. У 1941—45 глава Незалежнай дзяржавы Харватыя, створанай ў красавіку 1941 пры падтрымцы нацыстаў і італьянскіх фашыстаў. Арганізатар пераследавання і генацыду сербаў, яўрэяў, цыганаў і тэрору супраць палітычных праціўнікаў. У 1945 збег з Югаславіі (хаваўся ў Аўстрыі, Італіі, Аргенціне, Іспаніі). У 1945 завочна прысуджаны югаслаўскім народным судом да смяротнага пакарання смерцю. Памёр 28 снежня 1959 у Мадрыдзе.
Спасылкі
Біяграфія
Катэгорыя:Кіраўнікі Харватыі Катэгорыя:Ваенныя злачынцы Катэгорыя:Нацысцкія лідары Катэгорыя:Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Харвацкі калабарацыянізм Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты