Лы́кінка. Сустракаецца таксама варыянт Лы́каўка (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці на ручаі Язвітка (прыток р. Волчас). Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. За 35 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 69 км ад Магілёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Рэльеф раўнінны, на паўднёвым захадзе і захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў-Магілёў, якая праходзіць паблізу вёскі.

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 .

Гісторыя У 1830 г. памешчыкі Багушэўскія мелі тут 250,5 дзесяцін зямлі. У 1834 г. у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. побач з вёскай быў аднайменны фальварак. У 1910 г. адкрыта школа.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. Была адкрыта працоўная школа 1-й ступені. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 60 гаспадарак, меў 573 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонце сельгасінвентару. У 1940 г. да вёскі далучаны пасёлак Баравы.

У Вялікую Айчынную вайну ад 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».

Галерэя

Насельніцтва 1834 год — 110 жыхароў, 1897 год — 38 двароў, 262 жыхары. 1909 год — 58 двароў, 135 жыхароў; у фальварку — 1 двор, 6 жыхароў. 2007 год-157 двароў, 396 жыхароў 2012 год — 20 жыхароў 2013 год − 19 жыхароў 2014 год — 17 жыхароў 2015 год — 16 жыхароў 2016 год — 13 жыхароў

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна