Бабро́вічы (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў 2. Рэльеф раўнінны. На поўдні цячэ р. Лахвіца (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па шашы Мінск — Магілёў, якая праходзіць побач з вёскай.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Згадваецца ў 1642 годзе як фальварак Бабровец (іначай - Папоўка) у складзе маёнтка Сенькава ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1. У 1667 годзе сяло ў Аршанскім павеце, шляхецкая ўласнасць. У 1681 годзе вёска Бабровічы на падставе фундушу разам з вёскамі Лубнішча і Нікіцінічы выдзелена са складу Княжыцкага графства і перададзена надворным харунжым літоўскім Канстанцінам-Уладзіславам Пацам заснаванаму ім Княжыцкаму дамініканскаму кляштаруНИАБ, ф. 1817, оп. 1, д. 84, с. 133.
Пад уладай Расійскай імперыі У 1785 годзе ў складзе маёнтка Галоўчына Магілёўскага павета, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 года ў Княжыцкай воласці Магілёўскага павета. Побач была аднайменная сядзіба.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «13-ы з’езд партыі».
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — в. Нікіцінічы). Размяшчаліся майстэрні, свінагадоўчая ферма, зернедрабільня.
Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1785 — 5 двароў, 42 жыхары. XIX стагоддзе: 1897 — 20 двароў, 133 жыхары; у сядзібе — 2 двары, 18 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 20 двароў, 146 жыхароў. 1926 — 38 двароў, 174 жыхары. 1990 — 38 гаспадарак, 76 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 28 гаспадарак, 66 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Княжыцкі сельсавет (Магілёўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна