Брылі́ (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Кадзінскага сельсавета. Размешчана за 10 км на ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў—Крычаў, за 2 км ад аўтамабільнай дарогі . Рэльеф раўнінны. На поўдні цячэ р. Рудзея (прыток р. Раста). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Каменка і далей па шашы Санкт-Пецярбург—Адэса.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVI ст. У 1560 годзе сяло (45 дымоў) у Магілёўскай воласці, дзяржаўная ўласнасць. У 1580 годзе аддадзена ў пажыццёвае валоданне памешчыку. У 1592 годзе цэнтр войтаўства Магілёўскай воласці Аршанскага павета. У 1635 годзе 48 двароў, меўся млын.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе ў складзе маёнтка Любуж Магілёўскага павета, уласнасць памешчыка, які меў у 1866 годзе ў вёсках Брылі і Любуж 2765 дзес. зямлі, 2 млыны, заезны дом. Частка вяскоўцаў займалася сталярным промыслам. Паводле перапісу 1897 года сяло (школа граматы, піцейны дом) і фальварак у Палыкавіцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе працавала школа (народнае вучылішча), на хутары дзейнічала смалакурня. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа І-й ступені.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Лупалаўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года ў Магілёўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе хутары і вёска.

У верасні 1928 года ў былой памешчыцкай сядзібе 7 беднякоў заснавалі калектыўную гаспадарку. Дзяржава выдзеліла ім у крэдыт 300 пудоў жыта. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Змагар». У пачатку 1930-х гадоў 4-гадовая школа ператворана ў 7-гадовую, у якой у 1936 годзе было 273 вучні з вёсак Старыя Брылі, Качурына, Каменка і хутара Мілееўка.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баях за вызваленне вёскі загінулі больш за 30 савецкіх воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле каля будынка школы. У памяць аб земляках, што загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1976 годзе пастаўлена стэла. У 1990 годзе цэнтр калгаса імя Ільіча. У вёсцы размяшчаліся цэх механізацыі, рамонтныя майстэрні, сталовая, фермы буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая, працавалі магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аўтаматычная тэлефонная станцыя, аддзяленне сувязі, аддзяленне ашчаднага банка, Дом культуры, стацыянарная кінаўстаноўка, бібліятэка, 8-гадовая школа, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт.

З 9 снежня 1975 па 23 снежня 2009«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 года цэнтр Брылеўскага сельсавета.

У 2007 годзе цэнтр дапаможнай гаспадаркі Магілёўскага лясгаса. Дзейнічалі комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

Планіроўка Праект планіроўкі і забудовы вёскі распрацаваны Магілёўскім філіялам інстытута «Белкалгаспраект». Планіровачна складаецца з 4 прамалінейных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, злучаных завулкамі. На поўнач асобна праходзіць кароткая просталінейная вуліца шыротнай арыентацыі. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны на плошчы ў цэнтры вёскі. На поўдні і поўначы — гаспадарчы сектар. Праектаванне і забудова вёскі адзначана 13 снежня 1982 года Дыпломам III ступені ВДНГ СССР.

Насельніцтва XVII стагоддзе: 1635 — 48 двароў. XVIII стагоддзе: 1785 — 49 двароў, 327 жыхароў. XIX стагоддзе: 1897 — 35 двароў, 201 жыхар; у фальварку — 1 двор, 11 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 43 двары, 258 жыхароў. 1926 — 72 двары, 436 жыхароў; на хутарах — 23 двары, 153 жыхары. 1990 — 169 гаспадарак, 439 жыхароў. 1995 — 481 жыхар, 176 двароў. XXI стагоддзе: 2007 — 151 гаспадарка, 384 жыхары.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1974 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Кадзінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна