Александро́ва (, ) — вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.
Геаграфія Вёска размешчана за 6 км на паўночны захад ад Круглага, 84 км ад Магілёва, 13 км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша — Мінск. На ўсходзе цячэ рака Друць (прыток Дняпра), на заходняй ускраіне — ручай, яе прыток. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Круглае — Талачын.
Гісторыя На ўсходняй ускраіне захаваўся старажытны курган, які сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці.
Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з ХІХ ст. Гаспадар маёнтка валодаў тут у 1880 г. 1100 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном і сукнавальняй. У 1897 г. у фальварку Аляксандрава Круглянскай воласці — двор, 8 жыхароў. У 1909 г. — у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1930-я гг. — калгас.
У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1943 г. гітлераўцы спалілі 9 двароў. Вызвалена 27.6.1944 г. Пасля вайны адбудавана.
Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Скуратоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да красавіка 1963 года — у склад Ляснянскага сельсаветаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..
Насельніцтва 1909 — 130 чал., 20 двароў. 1940 — 32 чал., 10 двароў. 1993 — 21 чал., 8 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Круглянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Круглянскага раёна