thumb|290px|Княствы Рурыкавічаў у 1237 годзе. Пераяслаўскае княства — удзельнае княства Рурыкавічаў XI—XIV стагоддзяў, размяшчалася на мяжы са стэпам на левым беразе Дняпра. Княства было населена севяранамі і, часткова, улічаміГолубовский П. В. История Северской Земли до половины XIV столетия — К.: Университетская типография И.И. Завадского, 1881. 209 с.. Сталіца княства -- Пераяслаў.

Гісторыя княства Пераяслаўскае княства служыла шчытом Кіева ад нападаў стэпавікоў, займала тэрыторыю па Трубежы, Супою і Суле да Ворсклы, распасціраючыся да вярхоўяў гэтых рэк. На паўночным захадзе яно прылягала да кіеўскіх уладанняў на левым боку Дняпра; паўднёвая мяжа змянялася адпаведна ходу барацьбы Русі са стэпавымі плямёнамі (ад Сулы ў сярэдзіне XI стагоддзя да Самары ў канцы XII стагоддзяРыбаков Б. А. Рождение Руси).

Па раздзеле Яраслава Мудрага Пераяслаўскае княства, да якога тады належала і Растова-Суздальская зямля, дасталася Усеваладу Яраславічу. У канцы XI стагоддзя, у эпоху барацьбы Уладзіміра Манамаха са Святаславічамі, да Пераяслаўскага княжання належала таксама вобласць левага прытоку Сейма, Выра, з горадам Вырам, або Выравам. З часоў Манамаха яно часам лічылася ступенню да княжання ў Кіеве.

Усевалад Ольгавіч жадаў адняць Пераяслаўскае княства ў Андрэя Уладзіміравіча, але пацярпеў няўдачу (1140), і Пераяслаўскае княства засталося ў родзе Манамаха. Падчас барацьбы Ізяслава Мсціславіча з Юрыем Далгарукім яно пераходзіла то да сына Ізяслава, то да сына Юрыя, але затым адасобілася ад Кіева. Пасля Глеба Юр'евіча ў Пераяславе сядзеў яго сын Уладзімір (1169—1187), згаданы ў «Слове пра паход Ігараў».

У часы перавагі над Кіевам суздальскіх князёў яны пасылалі ў Пераяслаў сваіх сыноў і братоў: Усевалад Вялікае гняздо — Яраслава Мсціславіча, сына Яраслава (1201), Юрый Усеваладавіч — брата Уладзіміра (1213—1215), потым Святаслава (1228).

3 сакавіка 1239 года Пераяслаў быў узяты манголамі. У канцы 1245 года сучаснікі адзначаюць Пераяслаў пад уладай Залатой Арды.

У пачатку XIV стагоддзя, з падзеннем улуса Нагая, у Кіеве і Пераяславе замацаваліся нашчадкі пуціўльскіх князёў, і Пераяслаўскае княства (як і Пасем'е) увайшло ў склад Кіеўскага княства. У пачатку 1320-х гадоў Гедзімін разграміў рускіх князёў у бітве на рацэ Ірпень, пераяслаўскі князь Алег загінуў, паўднёвая Русь патрапіла ў залежнасць ад Вялікага Княства Літоўскага, хоць у ёй працягвалі згадвацца ардынскія баскакі.

У 1363 годзе пасля пачатку «вялікай замятні» у Ардзе і перамогі Альгерда над трыма ардынскімі князямі паўночнага Прычарнамор'я Пераяслаўскае княства, як і ўся Паўднёвая Русь, апынулася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Да з'яўлення ў Пераяславе казацтва ў XV—XVI стст. звестак пра стан былога Пераяслаўскага княства вельмі мала.

Спіс князёў пераяслаўскіх Усевалад Яраславіч (1054—1073) Расціслаў Усеваладавіч (1078—1093†) Уладзімір Усеваладавіч Манамах (1094—1113) Святаслаў Уладзіміравіч (1113—1114) Яраполк Уладзіміравіч (1114—1132) Усевалад Мсціславіч (1132) Юрый Уладзіміравіч Далгарукі (1132) Ізяслаў Мсціславіч (1133) Вячаслаў Уладзіміравіч (1134) Юрый Уладзіміравіч Далгарукі (паўторна) (1135) Андрэй Уладзіміравіч Добры (1135—1141) Ізяслаў Мсціславіч (паўторна) (1141—1146) Мсціслаў Ізяславіч (1146—1149) Расціслаў Юр'евіч (1149—1151) Мсціслаў Ізяславіч (паўторна) (1151—1154) Глеб Юр'евіч (1154—1169) Уладзімір Глебавіч (1169—1187) Яраслаў Мсціславіч Чырвоны (1187—1199) Яраслаў Усеваладавіч (1200—1206) Міхаіл Усеваладавіч (1206) Уладзімір Рурыкавіч (1206—1213) Уладзімір Усеваладавіч (1213—1215) Усевалад Канстанцінавіч (1227) Святаслаў Усеваладавіч (1228—?) … Алег (—1321†)

Гл. таксама Нацыянальны гісторыка-этнаграфічны запаведнік «Пэрэяслаў» Севершчына

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Княствы Русі Катэгорыя:Спісы рускіх князёў Катэгорыя:Гісторыя Кіеўскай вобласці Катэгорыя:Севершчына