Стаўпі́шча. Сустракаецца таксама варыянт Старо́е Стаўпі́шча, Стаўпі́шча, ж. Сто́ўпішчы, мн. Стары́я Стаўпі́шчы, мн. (, ) — вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мышкавіцкага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Кіраўск, за 93 км ад Магілёва, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Беразіна, за 3 км ад аўтамабільнай дарогі , прыкладна за 1,5 км ад аўтамабільнай дарогі . У напрамку на захад ад вёскі знаходзіцца выток ракі Даранка (прыток Алы).

Гісторыя Вядома з 1560 года як сяло ў дзяржаўнай уласнасці Бабруйскага староства Вялікага Княства Літоўскага. З 1621 года было ва ўладанні С. Рагозы. У 1738 годзе ў Стаўпішчы налічвалася 27 гаспадарак. У другой палове XVIII стагоддзя вёска была цэнтрам староства. У 1766 годзе сяляне ўзнялі паўстанне, якое ахапіла і большую частку Любоніцкага староства. Паўстанне было задушана, а яго кіраўнікі П. Лагойка, Л. Самадзелка, М. Пячонка пакараныя смерцю. З 1793 года вёска ў Бабруйскім павеце Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў Стаўпішчы 100 двароў, 724 жыхары. Дзейнічалі школа, 2 ветракі, 2 крупадзёркі, цагельны завод, бровар, хлебазапасны магазін. З 1916 года працавала народнае вучылішча.

З 20 жніўня 1924 года Стаўпішча ў Бабруйскім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Кіраўскім раёне. Вёска была цэнтрам калгаса імя КіраваКолхоз им. Кирова // Справочник предприятий России и СНГ . Да 22 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Казуліцкага сельсавета.

Насельніцтва 1897 год — 100 двароў, 724 жыхары; 2001 год — 207 двароў, 468 жыхароў; 2009 год — 337 жыхароў.

Інфраструктура Дзейнічаюць: Аддзяленне «Стаўпішча» ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага, спажывецкі кааператыў па газіфікацыі «Стаўпішча-2019», фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, базавая школа, аддзяленне сувязі.

Памятныя мясціны Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1978, 1980 гады.

Спасылкі

Памятники и мемориалы. Беларусь. Могилевская область. Часть 1. // Исторический, научно-образовательный сайт о Второй мировой войне

Катэгорыя:Мышкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кіраўскага раёна