Навасёлкі (, ) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1593 і 1594 гг. як вёска ў складзе маёнтка Жыцін у Менскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, сс. 277 і 282. У 1640 годзе ўзгадваецца як сяло ў складзе маёнтку Вязаўніца Мінскага павета Мінскага ваяводства. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай увайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1827 годзе ўваходзіла ў склад Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1884 годзе адчынена школа. У 1897 годзе ўваходзіла ў склад Пагарэльскай воласці. Сёння маюцца пачатковая школа, ветэрынарны участак, крама. Адна з вуліц вёскі названая імем Героя Савецкага Саюза , які загінуў 15 жніўня 1941 году ў баі каля вёскіНавасёлкі // С. 117-118.

Насельніцтва 2010 год — 53 жыхары 2007 год — 77 жыхароў, 44 двароў 1999 год — 116 жыхароў

Славутасці За 3 км на ўсход ад вёскі, на беразе ракі Бярэзна захавалася гарадзішча, якое датуецца IV—V, XI—XIII ст., што сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з глыбокай старажытнасці.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Свіслацкі сельсавет (Асіповіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна