Лі́пень (, ), да 1920-х Халуі — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ліпеньскага сельсавета.

Геаграфія За 20 км на паўночны ўсход ад Асіповіч, за 126 км ад Магілёва — С. 273., каля ракі Свіслачы і аўтамабільнай дарогі .

Гісторыя Выяўленае археолагамі селішча VI-VIII, X-XIII, XV-XVII стагоддзяў сведчыць пра засяленне мясціны з даўніх часоў.

Згадваецца ў 1593 і 1594 гадах як вёска Халуй у складзе маёнтка Жыцін у Менскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, сс. 277 і 282.

У 1924—1926 гадах цэнтр Халуйскага сельсавета. З 1927 года цэнтр Ліпеньскага сельсавета.

Насельніцтва 1999 год — 1000 жыхароў у 401 двары.

Славутасці Селішча (X—XIV стагоддзі), за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка, ва ўрочышчы Стараселле — . Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму.

Страчаная спадчына Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы

Вядомыя асобы Мікалай Васілевіч Максіменка (нар. 1942) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1994). Леанід Яўгенавіч Сіняковіч (1953—2004) — савецкі і расійскі военачальнік, генерал-маёр (1995). Алена Пятроўна Сушко (нар. 1925) — беларускі навуковец у галіне педыятрыі.

Крыніцы

Літаратура  — С. 273.

Спасылкі

Катэгорыя:Ліпеньскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі