Гара́ўкі (, ) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Красналуцкага сельсавета.
Гісторыя У XVIII стагоддзі вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Халопенічы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1730-х гадоў знаходзілася ва ўладанні роду Храптовічаў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ўваходзіла ў Валасевіцкую воласць Барысаўскага павета. У 1909 годзе ў вёсцы было 46 двароў, 325 жыхароў.
Савецкая ўлада ўсталявана ў сярэдзіне лістапада 1917 года. У Першую сусветную вайну з канца лютага да верасня 1918 года акупіравана германскімі войскамі. З 1919 года ў складзе РСФСР. З 29 жніўня 1919 года да 10 жніўня 1920 года ўваходзіла ў Красналуцкую воласць Гомельскай губерні. З ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года акупіравана польскімі войскамі. З 3 сакавіка 1924 года ў складзе БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Халопеніцкім раёне Барысаўскай акругі. З 20 жніўня 1924 года ў Красналуцкім сельсавеце. З 9 ліпеня 1927 года ў Мінскай акрузе (да 26 ліпеня 1930 года). З 8 ліпеня 1931 года ў Лепельскім, з 12 лютага 1935 года зноў у Халопеніцкім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.
У 1941 годзе налічвалася 48 двароў, 232 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі 2 двары, загубілі 16 жыхароў. У Германію вывезены 10 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі і прапалі без вестак 16 вяскоўцаў.
З 20 студзеня 1960 года ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, з 6 студзеня 1965 года ў Чашніцкім раёне. У 1996 годзе ў вёсцы было 19 гаспадарак, 26 жыхароў, знаходзілася ў саўгасе «Красналуцкі». З 2003 года ў складзе СВК «Красналуцкае» (цэнтр — в. Красналукі). Паводле перапісу 2009 года ў вёсцы пражывала 17 чалавек. У 2020 годзе ў складзе КУСП «Красналуцкае» (цэнтр — в. Красналукі).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Красналуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чашніцкага раёна