Афе́раўшчына (, ) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.

Гісторыя Назва, напэўна, паходзіць ад ахвяра (з варыяцыяй афера) у сэнсе «дар на царкву».

У XVIII стагоддзі Афёраўшчына ўваходзіла ў склад маёнтка Весніцк (агулам маёнтак меў 13 вёскак), які належаў ордэну піяраў у Лужках. На заходнім ускрайку вёскі знаходзілася невялічкая драўляная ўніяцкая царква, збудаваная піярамі. Але царкоўны прыход да пачатку XIX стагоддзя знаходзіўся ў вёсцы Слабодка і толькі потым жыхары вёскі сталі наведваць царкву ў Вялікіх Дольцах.

У 1834 годзе маёнтак быў канфіскаваны на карысць дзяржавы, адпаведна ўсе сяляне перайшлі ў катэгорыю дзяржаўных. Наступным крокам стала скасаванне ўніяцтва ў 1839 годзе і перавод сялян у праваслаўе.

У XIX стагоддзі сяло Афёраўшчына Барысаўскага павета Мінскай губерні ў скарбовым маёнтку з цэнтрам у Рагазіна. Належала да праваслаўнага Вялікадолецкага Свята-Духаўскага прыходу. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа.

У выніку Рыжскага мірнага дагавора апынулася ў складзе СССР. Савецка-польская мяжа праходзіла за некалькі кіламетраў на захад ад вёскі.

У 1921 годзе на базе прыходскай адкрыта працоўная школа.

З 1924 года ў складзе Весніцкага сельсавета Ушацкага раёна. Дзейнічаў калгас імя Валадарскага.

Падчас Другой сусветнай вайны вёска трапіла ў склад Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. У пачатку мая 1944 года, падчас праведзення карнай аперацыі «Вясенняе свята», у вёсцы знішчана 18 двароў, загублена 20 жыхароўНАРБ. Ф.1363, Воп.1, Спр.1039, Стр.26-40; НАРБ. Ф.1440, Воп.3, Спр.752. Стр.144.

З 18 сакавіка 1963 года ў складзе Вялікадолецкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..

У 1964 годзе каля могілак у паўднёва-заходняй частцы вёскі пастаўлены абеліск на брацкай магіле партызанhttp://www.belpatriot.by/?p=15920.

Дэмаграфія

1883 год — 103 чалНГАБ, Ф.584, Воп.1, Спр.33, Стр.54-56. 1909 год — 241 чал. 1926 год — 196 чалНАРБ, Ф.30, Воп.2, Спр. 6368, Стр.101аб. 1941 год — 211 чал. 1969 год — 82 чал. 2000 год — 19 чал. 2022 год — 0 чал.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вялікадолецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна