Scion () — брэнд японскага вытворцы аўтамабіляў Toyota Motor Corporation.
Быў заснаваны ў 2003 годзе. Пазіцыянаваўся як моладзевы. Продажы спачатку былі абмежаваныя ЗША, з 2010 года таксама быў прадстаўлены ў Канадзе. Дзейнасць маркі была згорнута ў 2016 годзе.
Мадэльны шэраг Першымі аўтамабілямі маркі сталі 2 кампактныя хэтчбэкі — Scion xA і Scion xB, пабудаваныя на платформе Toyota Yaris. Абедзве машыны прадаваліся ў Японіі пад маркамі Toyota Ist і Toyota bB адпаведна. У 2005 годзе да іх дадалося купэ Scion tC, на платформе Toyota Avensis. З 2007 года выпускаліся xA і xB другога пакалення.
За аснову Scion iM была ўзятая еўрапейская мадэль Toyota Auris. Scion iQ быў перайменаваным Toyota iQ, Scion xD адпавядаў Toyota Urban Cruiser, Scion FR-S — Toyota GT86. Scion iA 2016 года быў бэйджынжынірынгавым седанам Mazda 2.
Усе аўтамабілі прадаваліся ў адной фіксаванай камплектацыі.
Спасылкі Scion.com Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Toyota