Стэ́цаваНазвы населеных пунктаў… (, ) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Какоўчынскага сельсавета.
Гісторыя Вядома прынамсі з сярэдзіны XVI ст., з апісання паветаў утвораных у ВКЛ адміністрацыйнай рэформай 1565-1566 гадоў, як сяло ў Віцебскім павеце на мяжы з Аршанскім.Русская историческая библиотека. Отдел 1-2. — Т.30. — Юрьев, 1914. — № 118, Стб. 894.
У 1780 годзе было два паселішчы — сяло Вялікае Стэцава і вёска Малое Стэцава, прыкладна за 100 метраў на паўднёвы ўсход ад ускраіны першагаПланы генерального межевания…. Пры гэтым Вялікае і Малое Стэцава належалі розным уладальнікам. Станам на 1784 год Малое Стэцава належала Сямёну Аляксандравічу КаханоўскамуСписок шляхты Сенненского повета….
Да 1860 года Малога Стэцава ўжо не існавала, а колішняе Вялікае называлася проста СтэцавамВоенно-топографическая карта…. У 1860 годзе Стэцава купіў Якаў Віктаравіч Гаеўскі, у 1862 годзе аформіў раздзел з сялянаміОпыт описания Могилевской… С. 198—199.. Напэўна, на сваёй частцы зямлі Я. В. Гаеўскі заснаваў фальварак Стэцава, на 1882 год да яго маёнтка належала 305 дзесяцін зямлі (125 пад лесам, 90 пад ворывам, 50 пад сенакосам).
Станам на 1910 год, вёска Стэцава ў складзе Расненскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, зямлёй валодала Вялікасельскае сялянскае таварыства. Належала да праваслаўнага прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы (Вялікае Сяло). Аднайменным фальваракам Стэцава ў 1910 годзе валодаў дваранін Гаеўскі.Список населенных мест…
На пачатак 1967 года ў калгасе «Ясная зара», станам на 2015 год — СВК «Ясная зара».Памяць: Сенненскі раён… С. 606.
Насельніцтва 2003 — 26 двароў, 46 жыхароў
Вядомыя асобы Іван Арцёмавіч Шыбека (1930—2005) — партыйны дзеяч БССР, член ЦК КПБ (1976—1984). Старшыня Віцебскага аблвыканкама (1977—1984), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1975—1984), член Прэзідыума ВС БССР (1979—1984).
Крыніцы
Літаратура Военно-топографическая карта Витебской губернии [Карты]. — [Санкт-Петербург: Военно-топографическое Депо: 1866—1869]. — 1 атл.( разв. л., сб.л.): 1 цв.; 51х36 см.
Опыт описания Могилевской губернии. Под ред. А. С. Дембовецкого. Книга 3. — Могилев, 1884.
Планы генерального межевания Сенненского уезда, 1780. Список населенных мест Могилевской губернии. Под ред. Г. П. Пожарова. — Могилев, 1910. Список шляхты Сенненского повета Могилёвского наместничества за 1783—1784 гг. // Экономические примечания к Генеральному межеванию Могилёвского наместничества, проведённому Смоленской межевой конторой в период между 23.05.1783 и 10.10.1784 гг. Снапкоўскі Ю. Землеўладальнікі Сенненскага павета Магілёўскай губерні часоў Першай сусветнай вайны // Малое Палесьсе / 2012–2013: Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага краю / Гал. рэд. А. Аляхновіч. -- Крупкі, 2013. -- С. 49–69. Русская историческая библиотека. Отдел 1-2. — Т.30. — Юрьев, 1914. — № 118, Стб. 894. РГИА Ф. 577 Оп. 19 Д. 1292. Главное выкупное учреждение МФ. Номер описи: 19. Дело о выкупе временнообязанными крестьянами земельных наделов у Гаевского Я.В. селения Стецева. (Могилевская губ.) 15 октября 1868 г. - 29 ноября 1869 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Какоўчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Сенненскага раёна