Ю́хавічы (, ) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Клясціцкага сельсавета. Да 2004 года з’яўлялася цэнтрам Юхавіцкага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Праз вёску працякае рака Нішча. На поўнач ад Юхавіч знаходзіцца возера Глыбокае. На паўночны захад ад Юхавіч цягнецца балота Вялікі Мох.

Рэспубліканскай аўтамабільнай дарогай вёска звязана з аграгарадком Клясціцы, іншыя дарогі звязваюць Юхавічы з вёскай Далосцы Себежскага раёна Пскоўскай вобласці, вёскай Глаты, вёскай Хаданы, хутарам Красны Бор.

У вёсцы знаходзіцца сядзіба Юхавіцкага лясніцтва, да яе прылягае тэрыторыя невялікага дэндрарыя.

Гісторыя З 1776 г. па 1796 г. і з 1802 г. па 1923 г. мястэчка Юхавічы ўваходзіла у склад Дрысенскага павета, з'яўлялася цэнтрам Юхавіцкай воласці. 15 лютага 1923 г. мястэчка было перададзена ў Полацкі павет. 17 ліпеня 1924 г. увайшло ў склад утворанага Расонскага раёна Полацкай акругі.

Вядомыя асобы Барыс Трэйвас — дзяржаўны і партыйны дзеяч СССР

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Клясціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Расонскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства